Франчэска Маразіні

Франчэска Маразіні (італ.: Francesco Morosini; 26 лютага 1619 — 6 студзеня 1694) — 108-ы венецыянскі дож, праслаўлены адмірал і военачальнік.

Франчэска Маразіні
італ.: Francesco Morosini
108-ы Венецыянскі дож[d]
3 красавіка 1688 — 6 студзеня 1694
Папярэднік Marcantonio Giustinian[d]
Пераемнік Silvestro Valiero[d]
Нараджэнне 26 лютага 1619(1619-02-26)[1][2]
Смерць 16 студзеня 1694(1694-01-16)[2] (74 гады)
Месца пахавання
Род Morosini family[d]
Дзейнасць палітык
Званне адмірал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дож Франчэска Маразіні
Гравюра з выявай капітан-генерал Маразіні

Біяграфія правіць

Франчэска Маразіні паходзіў з уплывовай венецыянскай сям'і, якая дала Рэспубліцы трох дожаў. Чацвёртым прадстаўніком сям'і Маразіні стаў Франчэска. Яму прыйшлося заняць пасаду дожа ў самы разгар так званай Вялікай Турэцкай вайны, якая доўжылася з 1676 па 1699 год.

З маладых гадоў Маразіні прысвяціў сябе ваеннай кар'еры, браў удзел у ваенных канфліктах з туркамі ў Эгейскім моры. Ужо ў 1638 годзе Маразіні адрозніўся пры праследаванні піратаў у Архіпелагу, у 1645 годзе захапіў транспартны флот каля Канеі, вымусіўшы турак пакінуць воды Крыта. За шэраг наступных паражэнняў, нанесеных турэцкаму флоту, са знішчэннем або захопам транспарту, прыбярэжных гарадоў і крэпасцей (астравы Наксас, Этна і інш.), Маразіні быў прызначаны адміралам венецыянскага флоту, губернатарам Кандзіі і галоўнакамандуючым усімі венецыянскімі ўзброенымі сіламі.

Маразіні камандаваў флотам Рэспублікі ў Эгейскім моры падчас вайны 1667—1669 гадоў. Тым часам ён насіў званне капітан-генерала венецыянскіх сіл. Кіраваў абаронцамі Кандзіі на востраве Крыт падчас аблогі горада турэцкімі сіламі. Маразіні былі падпарадкаваны і ўсе саюзныя хрысціянскія войскі і флоты. У пачатку гэтай барацьбы Маразіні быў двойчы адкліканы з-за інтрыг і палітычных разладаў у самой Венецыі. Але як толькі становішча хрысціян на Крыце пагаршалася, яго вярталі па патрабаванні саміх абаронцаў. Пасля вымушанай здачы горада ў 1669 годзе ён па вяртанні ў Венецыю быў абвінавачаны ў баязлівасці і здрадзе, але неўзабаве цалкам апраўданы па патрабаванні народа і адноўлены ва ўсіх сваіх ганаровых званнях (генералісімус, пракуратар Сан-Марка і г.д.).

У 1685 годзе Маразіні зноў узначаліў флот Венецыянскай рэспублікі. За наступныя некалькі гадоў ён захапіў значныя тэрыторыі Марэі з дапамогай Ота фон Кёнігсмарка. Падчас аблогі Афін у 1687 годзе артылерыя венецыянцаў часткова разбурыла Парфенон, Маразіні пры гэтым назіраў за рабаваннем ацалелых каштоўнасцей.

За захоп Пелапанеса ўвайшоў у гісторыю з прыстаўкай Пелапанескі. За шэраг здабытых перамог мармуровы бюст Маразіні быў пастаўлены ў адной з залаў Палаца дожаў.

3 красавіка 1688 года Франчэска Маразіні завочна быў абраны дожам. У Венецыю ён вярнуўся толькі ў студзені 1690 года. Да свайго вяртання Маразіні спрабаваў заваяваць Неграпонт, але не змог гэтага зрабіць з-за эпідэміі чумы ў войсках венецыянцаў. У 1693 году ён ініцыяваў новую ваенную кампанію па вызваленні Неграпонта ад турэцкай няволі, але і яна скончылася няўдала. Турэцкі флот на працягу усяго лета пазбягаў з ім сустрэчы, а ў пачатку зімы Маразіні павінен быў вярнуцца ў Напалі дзі-Раманья дзе і памёр на 76-м годзе жыцці.

Акрамя асабістай адвагі, нязломнай энергіі і цвёрдай волі, якая даходзіла да жорсткасці, Маразіні валодаў рэдкімі арганізатарскімі здольнасцямі; як флатаводзец ён павінен быць пастаўлены ў шэраг з лепшымі адміраламі свайго часу. Памёр бяздзетным.

Ушанаванне памяці правіць

У гонар дожа былі названы:

  • Ваенна-марская школа імя Франчэска Маразіні
  • Італьянскі вежавы браняносец Франчэска Маразіні, закладзены на верфі 30 ліпеня 1885 года
  • Эскадраны мінаносец класа Навігаторы, пабудаваны ў 1920-х гг.
  • Падводная лодка ВМС Італіі Франчэска Маразіні (былая амерыканская субмарына Бесьюга) была выведзена са складу флоту ў лістападзе 1975 года

Цікавыя факты правіць

Франчэска Маразіні асцерагаўся замахаў. Ён не раставаўся са зброяй нават пры наведванні царквы. Закладка, якая тырчала з малітоўніка дожа, была злучана са спускавым кручком пісталета, умайстраванага ў кнігу. У наш час тайная зброя захоўваецца ў адным з музеяў Венецыі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Francesco Morosini // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць