Царква Святога Георгія (Астроўкі)

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца — храм у в. Астроўкі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Праваслаўны храм
Царква Святога Георгія
53°21′19,32″ пн. ш. 26°25′56,95″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Астроўкі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Слуцкая епархія
Дата пабудовы 1844 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000484шыфр 613Г000484
Лагатып Вікісховішча Царква Святога Георгія на Вікісховішчы

Знаходзіцца на поўдзень ад вёскі. Пабудавана каля 1844 з дрэва.

АрхітэктураПравіць

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. На невысокім цагляным падмурку з драўляных брусоў пастаўлены 2 зрубы, аб'яднаныя ў падоўжна-восевую прасторавую кампазіцыю.

Да прамавугольнага ў плане галоўнага зруба з усходу далучана пяцігранная апсіда з квадратнымі ў плане бакавымі нізкімі рызніцамі. Галоўны аб'ём накрыты высокім вальмавым дахам, пасярэдзіне якога ўзвышаецца галоўка на двух'ярусным васьмерыковым барабане. Больш нізкае, шматсхільнае пакрыццё апсіды таксама завершана галоўкай на васьмерыку. Спалучэнне пластычных дахаў і галовак над імі надае будынку маляўнічы сілуэт, шматпланавасць аб'ёмнай кампазіцыі. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах і вертыкальнымі сцяжкамі ў прасценках.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

СпасылкіПравіць