Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Малая Бераставіца)
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Малая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага | |
---|---|
53°17′28″ пн. ш. 23°55′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Малая Бераставіца |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Бераставіцкае |
Дата пабудовы | 1866 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1866 годзе з цэглы і бутавага каменю па тыпавому праекту № 2 на 300 чалавек[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: званіца, бабінец, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце дамінуе трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай на шыі ў завяршэнні. У 1864 г. для званіцы з мясцовага касцёла быў канфіскаваны шасціпудовы звон, які быў у свой час ахвяраваны ранейшай царкве, аб чым сведчыць славянскі надпіс на ім «Благоверная раба Божия Улита Иванова Саковая к церкви Св. Дмитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.»[2].
Цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане ўзведзена над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Архітэктурны эфект дасягаецца спалучэннем атынкаваных элементаў дэкору (руставаныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, кілепадобныя франтоны, вуглавыя лапаткі) на паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен.
Інтэр’ер
правіцьАбразы «Маці Божая з дзіцем» (18 ст., шата), «Маці Божая з дзіцем» (1707, сярэбраная шата).
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Малая Бераставіца)
- Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Малая Бераставіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Малая Бераставіца) на сайце Radzima.org