Царква Святога Марціна (Кентэрберы)

Царква Святога Марціна (St Martin’s Church) на ўскраіне горада Кентэрберы — найстарэйшая прыхадская царква ў Вялікабрытаніі, якая заставалася ўвесь час дзеючай.

Славутасць
Царква Святога Марціна
Canterbury St Martin close.jpg
51°16′40,96″ пн. ш. 1°05′37,35″ у. д.HGЯO
Краіна Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне
Епархія Кентэрберыйская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль англа-саксонская архітэктура[d]
Дата заснавання VI стагоддзе

Узведзена ў VI стагоддзі каралевай Бертай Кенцкай як прыватная капэла. Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся споліі — фрагменты больш ранніх антычных пабудоў. Паводле звестак Беды Вялебнага, Святая Берта толькі аднавіла храм, закінуты пасля таго, як рымляне пакінулі Брытанію. Гатычная вежа прыбудавана да царквы пазней.

У 1988 годзе царква Святога Марціна нароўні з абацтвам Святога Аўгусціна і Кентэрберыйскім саборам была прызнана ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць

  1. National Heritage List for England