Царква Святога Міхаіла Арханёла (Навасёлкі)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Навасёлкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Царква Святога Міхаіла Арханёла | |
---|---|
52°01′46″ пн. ш. 24°21′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Навасёлкі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Архітэктар | Фёдар Ільіч Афанасьеў |
Дата пабудовы | 1881 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1881 годзе з дрэва па праекце архітэктара Ф. Афанасьева[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Па падоўжнай восі ў адзіную кампактную кампазіцыю аб'яднаны зрубы прытвора-званіцы, двух'яруснага аб'ёму малітоўнай залы, пяцісценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. Сілуэт будынка фатміруюць цыбулепадобныя галоўка двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы і купал на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам асноўнага аб'ёму. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца разныя фрызы, карнізы, фігурныя ліштвы прамавугольных аконных праёмаў.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 294, арк. 209 — 210; ф. 97, воп. 1, спр. 466, арк. 44 — 45.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Святога Міхаіла Арханёла (Навасёлкі)
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Навасёлкі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Навасёлкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Навасёлкі) на сайце «Архіварта»