Царква Святых Феадораў (Афіны)

Храм Святых Феадораў (грэч. Ναός των Αγίων Θεοδώρων) — адна з найстарэйшых прыхадскіх цэркваў Афін. Царква прысвечана адразу двум святым, Св. Феадору Тырану і Св. Феадору Стратылату.

Праваслаўная царква
Царква Святых Феадораў
Ναός των Αγίων Θεοδώρων
Фасад царквы Святых Феадораў
Фасад царквы Святых Феадораў
37°58′45″ пн. ш. 23°43′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Грэцыя
Горад Афіны
Канфесія Эладская праваслаўная царква
Епархія Мітраполія Афін
Тып будынка Царква
Архітэктурны стыль Візантыйская архітэктура
Дата заснавання 1049 і 1065
Статус Праваслаўная царква
Стан дзеючы храм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Простая крыжова-купальная пабудова. У фасад умуравана мармуровая таблічка, якая кажа пра тое, што царква была паноўлена ў 1065 годзе Мікалаем Каламалам. Гэтыя звесткі, разам з аналізам архітэктурнага стылю, даюць дату ante quem будаўніцтва царквы.[1] Барабан купала васьмігранны. Перагародкавы мур opus mixtum сведчыць пра майстэрства дойлідаў. Вялікія камяні ўнізе мура ўтвараюць крыжы. Царква ўпрыгожана пласцінамі ў псеўда-куфічным стылі.

Напачатку Грэчаскай рэвалюцыі 1821 года храм быў моцна пашкоджаны і адрамантаваны толькі ў 1840 годзе. Візантыйскія фрэскі страчаны, храм нанова распісаны ў XIX стагоддзі.[2]

Зноскі

  1. Πανσελήνου Ν., Βυζαντινή Αθήνα, Афіны 2004, стар. 80
  2. Athens Info Guide

Спасылкі правіць