Царква Усіх Святых (Ліда)

Царква Усіх Святых — мураваны праваслаўны храм у горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Астроўскага, 5.

Праваслаўны храм
Царква Усіх Святых
53°53′02″ пн. ш. 25°18′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ліда
Канфесія Праваслаўе
Епархія Лідская
Благачынне Лідскае
Архітэктар Леанід Васільевіч Макарэвіч
Будаўніцтва 19902006 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 2006 годзе з цэглы. Праектныя працы выканаў заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Макарэвіч.

Архітэктура правіць

Вырашана цэнтрычным кубападобным аб’ёмам, завершаным па цэнтры цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, па вуглах — цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных шыях. На алтарным фасадзе выступаюць 3 паўкруглыя апсіды. Архітэктурная выразнасць дасягаецца інтэнсіўнай крапоўкай фасадаў вертыкальна цягнутымі лапаткамі, якія вылучаюць арачныя праслы і вузкія высокія арачныя аконныя праёмы[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць