Свята-Леанідаўская царква (Орша)

Орша

Свята-Леанідаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Уладзіміра Леніна, 45, каля былога будынка рэальнага вучылішча. Пабудавана ў канцы XX ст. з цэглы.

Славутасць
Свята-Леанідаўская царква
54°30′53″ пн. ш. 30°25′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Орша
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы XX стагоддзе
Map

Архітэктура правіць

Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі цэнтральная вертыкальна выцягнутая квадратная ў плане малітоўная зала, да якой далучана паўкруглая апсіда і 2-ярусны прытвор-званіца. Архітэктурнай дамінантай з’яўляецца цыбулепадобны купал на цыліндрычным светлавым барабане, узведзены ў сяродкрыжжы двухсхільных дахаў. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі[1].

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Войтеховская, С. Знамение времени / С. Войтеховская // Аршанская газета. — 2006. — 20 мая. — С. 6.
  • Маркевич, Е. Храм спасения / Е. Маркевич // Аршанская газета. — 2006. — 15 крас. — С. 3.
  • Храм преподобного Леонида // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 61.
  • Царква ў імя святога прападобнага Леаніда // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць