У (Усходняя У) (кіт. трад. 東吳, спр. 东吴, піньінь Dōng Wú, пал. Дун У) — адно з трох кітайскіх царстваў (222280 гг.) перыяда Саньго. Займалатэрыторыю паўднёвага і паўднёва-усходняга Кітая (сярэдняя і ніжняя плынь р. Янцзы і раёны паўднёвей яе). Сталіца — Цзянье (сучасны Нанкін). Вела працяглыя войны з царствамі Вэй і Шу. Прадпрымала ваенныя паходы супраць плямёнаў юэ ў мэтах іх каланізацыі. У 280 г. увайшло ў склад імперыі Заходняя Цзінь.

     Царства У да 262 г.

ЛітератураПравіць

  • Очерки истории Китая / Под редакцией Шан Юэ; перевод с китайского. — М., 1959. — С. 118—123.