Цар-дуб (Тадуліна)
Цар-дуб — дуб звычайны ў вёсцы Тадуліна Лепельскага раёна, узрост якога складае 250 гадоў[1], паводле іншых крыніц — 400 гадоў[2]. Размешчаны за 15 км ад г. Лепеля. Зацвержаны ў якасці батанічнага помніка прыроды Дзяржаўным камітэтам Савета Міністраў БССР па ахове прыроды ад 27 снежня 1963 года № 221[1].
Цар-дуб | |
---|---|
![]() | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, вёска Тадуліна, Лепельскі раён, Віцебская вобласць |
Плошча | 0,050, га |
Дата заснавання | 27 снежня 1963 |

Тадулінскі цар-дуб дасягае ў вышыню 26 метраў, дыяметр ствала складае 1,56 метра, вышыня ад першага жывога сучка — 2 метры, дыяметр кроны з поўначы на поўдзень 26 метраў, з захаду на ўсход — 25 метраў. Багата пладаносіць.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Інфармацыя з ахоўнай таблічкі помніка
- ↑ Помнікі гісторыі і архітэктуры Лепельскага раёна. Помнікі прыроды(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Тадулінскі дуб-волат. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цар-дуб (Тадуліна)