Целяшоўскі сельсавет (Гомельскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Целяшо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Целяшы.

Целяшоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Целяшы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 19 чэрвеня 2008
Насельніцтва
  • 1 573 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Задораўскага і Рудня-Целяшоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Целяшоўсакага сельсавета 14 населеных пунктаў[1]. 15 верасня 2006 года скасаваны пасёлак Грыва[2]. 19 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цярэніцкага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Задораўка, Рудня Целяшоўская, Целяшы, пасёлкі Жытоўля, Іванькаў, Калінаўка, Курганы, Малінаўка, Мікольск, Мураўчы, Пераход, Фашчаўка і Яўстратаўка.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.