Целяшы (Гомельскі раён)

вёска ў Гомельскім раёне

Целяшы́[1] (трансліт.: Cieliašy, руск.: Телеши) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Цярэніцкага сельсавета.

Вёска
Целяшы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 625 чал. (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 232
Паштовыя індэксы
247028
Аўтамабільны код
3
Целяшы на карце Беларусі ±
Целяшы (Гомельскі раён) (Беларусь)
Целяшы (Гомельскі раён)
Целяшы (Гомельскі раён) (Гомельская вобласць)
Целяшы (Гомельскі раён)

Да 19 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Целяшоўскага сельсавета[2].

Знаходзіцца каля ракі Уза за 34 км у напрамку на паўночны захад ад Гомеля. За 2,5 км на поўдзень ад вёскі Целяшоўскае вадасховішча[3].

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах, населены пункт вядомы з XVI стагоддзя як сяло Целешавічы. У 1503, 1511, 1525, 1526, 1527 гадах сяло Целешавічы згадваецца ў матэрыялах ў сувязі з канфліктамі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. У 1640-х гадах, згодна інвентару Гомельскага староства, 8 дымоў, 4 службы, 11 валоў, 5 коней, 4 пусткі — Манаўшчына, Ціхалкоўская, Ціраўшчына, Знагоўшчына, у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, належала Чартарыйскім. У інвентары 1752 года пазначаны памеры падаткаў, якія абавязаны былі штогод плаціць мясцовыя жыхары пану і казне.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Ў 1792 году пабудавана драўляная Пакроўская царква, а ў 1810 годзе замест струхлелага пабудаваны новы будынак царквы. Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Рэчыцы ў Гомель. У 1848 годзе цэнтр Целяшэўскі воласці (да 9 мая 1923 году) Беліцкага, а з 1852 года Гомельскага павета Магілёўскай, з 26 красавіка 1919 года Гомельская губерні. У склад воласці ў 1890 годзе ўваходзілі 49 населеных пунктаў з агульнай колькасцю 1675 двароў. У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча (у 1889 г. 36 вучняў). У 1885 году дзейнічала бальніца (6 месцаў). Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся: царква, хлебазапасны магазін, народнае вучылішча, 4 вятракі, крама, гамарня, карчма. У 1909 годзе 2070 дзесяцін зямлі. Мелася аддзяленне паштовай сувязі.

З 8 снежня 1926 г. у складзе БССР, цэнтр Целяшэўскі сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 года Гомельская вобласці.

Працавалі пачатковая школа, хата-чытальня, ветэрынарны пункт, крама. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная плошча», працавалі конная крупадрабілка, 5 ветракоў, кузня, шерсточесальня. У час Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты забілі 22 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўднёва-ўсходняй ускраіне). У баях за вёску восенню 1943 года загінулі 266 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). 120 жыхароў загінулі на фронце. У 1943-44 гадах каля вёскі дзейнічала пасадачная пляцоўка для савецкіх самалётаў. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Чырвоная плошча». Размешчаны сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, бальніца, сталовая, кафэ, 5 магазінаў, лазня.

Да 1 жніўня 2008 года цэнтр Целяшэўскі сельсавета.

З успамінаў былога жыхара Івана Радзькова (1903 г.н.): «Жыхары вёскі Целяшы займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, бортніцтвам, сама вёска была маленькай, навокал шумелі непраходныя лясы, дзе вадзілася шмат драпежных жывёл (мядзведзі, ваўкі, рысі) і траваедных, на якіх палявалі з рацішчамі, камянямі і палкамі. У рацэ Уза і яе прытоках вадзілася незлічоная колькасць рыбы, ракаў, вадаплаўнай птушкі. Працавалі не пакладаючы рук на сябе і на польска-літоўскіх паноў. Усе лепшыя землі былі ў іх руках. За найменшае непаслушэнства — жорстка каралі. Працавалі цяжка — машын тады не было і ўсе працы рабілі ўручную: аралі конямі, ціснулі сярпамі, малацілі цапами, жыццё было катаржная, а каб пайсці ў лес па ягады і грыбы — трэба было дзень адпрацаваць на пана. Чародамі хадзілі жабракі з торбамі па вёсцы, прасілі кавалачак хлеба» [4].

Геаграфія правіць

Знаходзіцца у 17 км ад чыгуначнай станцыі Якімаўка (на лініі Калінкавічы — Гомель), 20 км на захад ад Гомеля. З’езд з трасы Мінск — Гомель М-5.

Гідраграфія правіць

Стаіць на рацэ Уза (прыток ракі Сож) на захадзе меліярацыйныя каналы.

Насельніцтва правіць

  • 2003 год — 622 жыхары ў 230 дварах[3].
  • 2004 год — 230 гаспадарак, 625 жыхароў.

Рэлігія правіць

У вёсцы жывуць праваслаўныя. Тут дзейнічае Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы [5]. У 1779 годзе на месцы ліквідаванага ўніяцкага храма была ўзведзена Пакроўская царква. Прыкладна ў 1810 годзе царква ўжо патрабавала пераабсталявання, і ў сувязі з гэтым быў зроблены рамонт на сродкі мясцовых памешчыкаў Аркадзя і Стэфана Ніклашэўскіх, якім да гэтага часу належала вёска Целяшы. У гэтым жа годзе пры ўнутраных рамонтных работах і неасцярожным абыходжаннем з агнём царква была цалкам знішчаная. У 1991 годзе зарэгістраваная рэлігійная абшчына, аднак да будаўніцтва новага храма прыступілі толькі ў 1997 годзе. Па благаславенні архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха ў студзені 2009 года на пастырскае служэнне накіраваны новы святар і будаўніцтва працягнулася. 20 красавіка 2009 года на свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім храм асвячоны, а 27 красавіка таго ж года ў ізноў адноўленым храме здзейсненая першая Велікодная служба. У 2011 годзе набыты званы, а ў 2012 годзе пабудавана званіца. У цяперашні час царква працягвае аздабляцца новымі іконамі і царкоўнымі рэчамі.

Мясцовая школа правіць

Зараз у вёсцы існуе «Целяшоўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа», дзе вучыцца 95 навучэнцаў, працуе 21 настаўнік (2019).

У 1924 годзе ў вёсцы Целяшы была адкрыта пачатковая школа, якая ў 1930 годзе рэарганізавана ў ШКМ, а на яе базе ў 1938 году адкрыта сярэдняя школа. Новы двухпавярховы цяперашшні будынак школы было пабудавана ў 1966 годзе.

Памятныя мясціны правіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў.
  • Магіла ахвяр фашызму.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении Глыбоцкого, Телешевского сельсоветов и изменении границ Марковичского, Тереничского сельсоветов Гомельского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 147 Архівавана 15 студзеня 2021. (руск.)
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  4. Сайт Телешовского детского сада — средней школы / Из истории школы Телеши Архівавана 3 красавіка 2019.
  5. Официальный приходской сайт деревни Телеши

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 98—99. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі правіць