Пётр Мітрафанавіч Валавікоў
Пётр Мітрафанавіч Валавікоў (31 кастрычніка 1918, в. Целяшы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 14 сакавіка 1996, Роўна, Украіна) — Герой Сацыялістычнай Працы (1958, 1988).
Пётр Мітрафанавіч Валавікоў | |
---|---|
Род дзейнасці | старшыня калгаса |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 1996 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў школу-сямігодку, затым Гомельскі фінансава-эканамічны тэхнікум.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1936 годзе старэйшым бухгалтарам на станцыі Біра Яўрэйскай аўтаномнай вобласці. Увосень 1939 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у артылерыйскіх частках на Далёкім Усходзе. Пасля заканчэння артылерыйскага вучылішча ў сакавіку 1943 годзе быў накіраваны на фронт. Увесь баявы шлях прайшоў у складзе артылерыйскага палка 8-й кавалерыйскай дывізіі. Ваяваў на Цэнтральным, Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Быў камандзірам агнявога ўзвода, афіцэрам разведкі.
Пасля звальнення ў запас у 1947 годзе жыў на Украіне. Працаваў бухгалтарам педагагічнага вучылішча ў Дубенскім раёне Ровенская вобласці. У 1950 годзе быў абраны старшынёй калгаса «Прагрэс» Дубенскага раёна. Умела кіраваў калгаснай вытворчасцю, забяспечыў гаспадарцы высокія даходы. У 1954 годзе калгас стаў удзельнікам Усесаюзнай выставы дасягненняў народнай гаспадаркі.
У 1961 годзе быў накіраваны ў калгас імя Жданава Гошчанскага раёна. За невялікі перыяд часу старшыня вывеў гаспадарку ў лік перадавых.
Быў дэлегатам XVII з’езда прафсаюзаў СССР, VI Усесаюзнага з’езда калгаснікаў, неаднаразова выбіраўся дэпутатам абласнога і сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.
Узнагароды
правіцьУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 лютага 1958 годзе за асаблівыя заслугі ў развіцці сельскай гаспадаркі і дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, мяса, малака і іншых прадуктаў сельскай гаспадаркі і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту Пятру Мітрафанавічу Валавікову было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 жніўня 1988 годзе за выдатныя заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці, вялікі асабісты ўклад у павелічэнне вытворчасці прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі на аснове інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў арганізацыі працы Пётр Мітрафанавіч Валавікоў быў узнагароджаны ордэнам Леніна і залатым медалём «Серп і Молат» і стаў двойчы Героем Сацыялістычнай Працы.
Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнамі Айчыннай вайны І-й і ІІ-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Год 1944. Зарницы победного салюта : очерки, воспоминания, документы / [сост. М. В. Вербинский, Б. В. Самарин]. — Львов, 1979. — С. 46-47.
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1 : Гомельская область. — С. 100.