Цукровая галава

Цукровая галава (парт.: Pão de Açúcar) — гара ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Вышыня — 396 м.

Цукровая галава
парт.: Pão de Açúcar
Rio Sugarloaf and Corcovado from sea 2.jpg
Від на гару Цукровая галава
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня396 м
Першае ўзыходжанне1817 
Размяшчэнне
22°56′58,16″ пд. ш. 43°09′18,58″ з. д.HGЯO
Краіна
Цукровая галава (Бразілія)
Цукровая галава
Цукровая галава
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Вяршыня, якая ўзвышаецца над залівам Гуанабара ва ўсходняй частцы Рыа, з’яўляецца адной з асноўных славутасцяў горада. З-за сваёй незвычайнай формы, якую бразільцы параўноўваюць з кавалкам цукру, яна атрымала назву «Цукровая галава». Па іншай версіі назва ідзе ад фразы «paunh-acuqua», што на мове тубыльцаў племя Тупі перакладаецца як «Высокі пагорак» або «Вартавы заліва». Паходжанне формы гары звязана з выветрываннем інтрузіўных магматычных парод, якія апынуліся на зямной паверхні. Расліннасць на схілах практычна адсутнічае.

У 1565 годзе ля падножжа цукровай галавы было заснавана паселішча партугальцаў, якое стала пасля горадам Рыа-дэ-Жанейра. Першае афіцыйна засведчанае ўзыходжанне на вяршыню здзейсніла англійская дзіцячая медсястра Генрыэта Карстэйрс, у 1817 годзе яна ўзняла на верхавіне гары брытанскі сцяг.

СпасылкіПравіць