Цуутына (саманазва: Tsúùtínà, літаральна "безліч людзей"), у мінулым сарсі (англ.: Sarcee, Sarsi) — паўночны атабаскі народ, карэнныя жыхары Канады. Агульная колькасць (2015 г.) - 2259 чал.

Цуутына
(Tsúùtínà)
Tsuu Tsina parade.JPG
Агульная колькасць 2259 (2015 г.)
Рэгіёны пражывання Канада
Мова сарсі
Рэлігія татэмізм, анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы атабаскі Аляскі, дэнаіна, данэ-заа, славі, магчыма раўнінныя апачы

ГісторыяПравіць

Згодна паданням саміх цуутына, раней іх продкі жылі далёка на поўначы, аднак з цягам часу перабраліся на Вялікія раўніны, дзе заняліся паляваннем і жывёлагадоўляй. Бліжэйшымі сваякамі цуутына з'яўляюцца данэ-заа.

У 1837 г. і 1864 г. колькасць цуутына значна скарацілася з-за эпідэмічных захворванняў, што саслабіла гэты народ. У выніку ваенных сутычак з кры і сіў да канца XIX ст. выжылі толькі 450 чалавек. У 1877 г. правадыр Галава Быка падпісаў дагавор з урадам Канады аб перасяленні ў рэзервацыю (283,18 км²) на тэрыторыі правінцыі Альберта.

Значную ролю ў адраджэнні культуры цуутына адыграў правадыр Дэвід Дзіця Крумкача (1899 - 1982 гг.), які стварыў у рэзервацыі нацыянальную школу і клапаціўся аб развіцці традыцыйнай жывёлагадоўлі.

СпасылкіПравіць