Цыклы Міланкавіча

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Цыклы Міланкавіча (названыя ў гонар сербскага астрафізіка Мілуціна Міланкавіча) — ваганні дасягаючай Зямлі колькасці сонечнага святла і сонечнай радыяцыі на працягу вялікіх прамежкаў часу. У значнай меры цыклы Міланкавіча тлумачаць натуральныя змены клімату на Зямлі і адыгрываюць вялікую ролю ў кліматалогіі і палеакліматалогіі, галоўным чынам у вывучэнні праблематыкі глабальнага пацяплення і парніковага эфекту. Тым не менш, з-за складаных працэсаў узаемадзеяння розных фактараў, а таксама зваротнай сувязі, поўнае атаясамліванне змен клімату з ваганнямі колькасці сонечнай энергіі, атрыманай Зямлёй, неапраўдана і не можа служыць мадэллю для рэканструкцыі кліматычных працэсаў мінулага і будучыні.

Дыяграма складаючых эфектаў цыклаў Міланкавіча па часе

Фактары ўзнікнення цыклаў Міланкавіча

правіць

Цыклы Міланкавіча апісваюць перыядычныя адхіленні інсаляцыі паўшар'яў ад сярэдняй за вялікі перыяд часу ў межах ад 5 да 10 працэнтаў. Прычынай гэтых адхіленняў ад сярэдняй інтэнсіўнасці сонечнага выпраменьвання на Зямлі з'яўляюцца наступныя эфекты:

  • Лунна-сонечная прэцэсія: паварот зямной восі з перыядам каля 25 765 гадоў, у выніку чаго змяняецца сезонная амплітуда інтэнсіўнасці сонечнага патоку на паўночным і паўднёвым паўшар'і Зямлі;
  • Доўгаперыядычныя (так званыя векавыя) хістанні вугла нахілу зямной восі да плоскасці яе арбіты з перыядам каля 41 000 гадоў, выкліканыя адхіляючым дзеяннем іншых планет;
  • Доўгаперыядычныя хістанні эксцэнтрысітэту арбіты Зямлі з перыядам каля 93 000 гадоў;
  • Перамяшчэнне перыгелія арбіты Зямлі і ўзыходзяага вузла арбіты з перыядам адпаведна 10 і 26 тысяч гадоў.

Паколькі апісаныя эфекты з'яўляюцца перыядычнымі з някратным перыядам, рэгулярна ўзнікаюць дастаткова працяглыя эпохі, калі яны аказваюць кумулятыўнае ўздзеянне, узмацняючы адзін аднаго. Цыклы Міланкавіча звычайна выкарыстоўваюцца дзеля тлумачэння галацэнавага цёплага перыяду.

Эпохі, якія спрыяюць абледзяненню

правіць

Гэта эпохі, калі адбываецца спалучэнне наступных фактараў:

Падчас такога спалучэння, зямля рухаецца па аддаленай частцы сваёй арбіты тады, калі ў паўночным паўшар'і лета. У выніку лета паўночнага паўшар'я робіцца больш доўгім (інтэрвал паміж датамі вясенняга і асенняга раўнадзенстваў робіцца больш за паўгода, таму што арбітальная хуткасць Зямлі па аддаленай частцы эліптычнай арбіты робіцца меншай за сярэднюю) і халаднаватым (адлегласць ад Зямлі да Сонца больш за сярэднюю), што з'яўляецца фактарам, які спрыяе росту ледавікоў.

Эпохі, якія спрыяюць пацяпленню

правіць

Прыкладна праз 11 тысяч гадоў, з перыгеліем супадае момант летняга сонцастаяння, а эксцэнтрысітэт не паспявае значна змяніцца. Цяпер лета ў паўночным паўшар'і робіцца кароткім і гарачым, што вядзе да памяншэння лядовага покрыва. Пры гэтым у паўднёвым паўшар'і усталёўваюцца ўмовы, якія спрыяюць абледзяненню, але там амаль няма сушы ва ўмераных і субанатарктычных шыротах, дзе маглі б павялічвацца ледавікі. У цэлым па Зямлі, плошча ледавікоў скарачаецца, альбеда планеты скарачаецца, сярэднягадавая тэмпература расце.

Цяперашняя сітуацыя

правіць

Цяпер розніца паміж зімнім сонцастаяннем (21 снежня) і праходжаннем перыгелія (3 студзеня) складае ўсяго 13 дзён, але эксцэнтрысітэт зараз роўны 0,0167, што значна менш за сярэдні (максімальнае значэнне 0,0658), і працягвае памяншацца. У сувязі з гэтым, сезонныя ваганні арбітальнай хуткасці Зямлі і адлегласці да Сонца невялікія, і сезонныя змены, якія ўносяцца ў колькасць прыходзячай да Зямлі сонечнай энергіі, нязначныя.

Прагноз

правіць

На прапанаванай дыяграме добра бачна, што цяпер Зямля пражывае пік тэмпературы, — Міжледавікоўе, — адзін з самых цёплых за апошнія мільён гадоў. Падобны пік з аналагічнымі значэннямі можна ўбачыць 400 тыс. гадоў таму.

Хаця перыяды міжледавікоўя працягваюцца ад 10 да 30 тыс. гадоў, цёплы перыяд трымаецца ўсяго некалькі стагоддзяў. Вельмі верагодна, што ён ужо скончыўся разам з Сярэдневяковым цёплым перыядам.

У бліжэйшыя дзесяцігоддзі пачнецца рэзкі спад сярэднегадавой тэмпературы, які будзе працягвацца некалькі тысяч гадоў і дасягне мінімуму будучага ледавіковага перыяду праз 50-80 тысяч гадоў.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Бялко А. В. Наша планета - Земля. — М.: «Наука», 1983. — С. 192 - 199. — 208 с.


Спасылкі

правіць