Мілуцін Міланкавіч

Мілуці́н Міла́нкавіч (сербск.: Милутин Миланковиһ); 28 мая 1879, Даль, Аўстра-Венгрыя (цяпер Харватыя) — 12 снежня 1958, Бялград, Югаславія) — сербскі грамадзянскі інжынер, кліматолаг, геафізік і астраном.

Мілуцін Міланкавіч
Милутин Миланковиһ
у студэнцкія часы
у студэнцкія часы
Дата нараджэння 16 (28) мая 1879[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1958(1958-12-12)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, прафесар, астраном, інжынер, пісьменнік, інжынер у цывільным будаўніцтве, астрафізік, фізік, пісьменнік навуковай фантастыкі, геафізік, кліматолаг
Навуковая сфера астраномія і астраном
Месца працы Бялград
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Emanuel Czuber[d] і Johannes Brick[d][5]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вядомы тэорыяй ледніковых перыядаў, згодна з якой лічыцца, што з-за перыядычных змен параметраў сваёй арбіты Зямля праходзіць праз паўтаральныя ледніковыя перыяды, цяпер вядомыя як Цыклы Міланкавіча. Мілуцін Міланкавіч мадыфікаваў юліянскі каляндар, распрацаваў новаюліянскі каляндар, прыняты Грэчаскай і шэрагам памесных праваслаўных цэркваў (за выключэннем Рускай, Іерусалімскай, Сербскай і Афона).

Біяграфія

правіць

Мілуцін Міланкавіч атрымаў адукацыю ў Вене ў Вышэйшай Тэхналагічнай Школе (цяпер Тэхналагічны ўніверсітэт Вены), дзе ў 1904 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і пачаў працаваць інжынерам-будаўніком. У тым жа годзе паступіў у Бялградскі ўніверсітэт, дзе прайшло ўсё яго навуковае жыццё. Падчас Першай сусветнай вайны трапіў у палон у Будапешце, але дзякуючы сваім калегам працягваў свае даследаванні. На працягу доўгага часу спрабаваў аднавіць гісторыю клімата Зямлі. З мая 1948 года па 26 ліпеня 1951 быў дырэктарам Бялградскай абсерваторыі.

Бібліяграфія

правіць
  • Миланкович М. Математическая климатология и астрономическая теория колебаний климата. М., Л.: ГОНТИ; Ред. техн.-теорет. лит., 1939. (руск.)

Зноскі

  1. а б Macdougall D. Milutin Milankovitch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Milutin Milanković // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Сербская акадэмія навук і мастацтваў — 1841. Праверана 28 ліпеня 2020.
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/382148/Milutin-Milankovitch Праверана 2 чэрвеня 2015.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.

Спасылкі

правіць