Цытазін

хімічнае злучэнне

Цытазі́н (2-оксі-4-амінапірымідзін) — пірымідзінавая азоцістая аснова. Змяшчаецца ва ўсіх жывых арганізмах у саставе нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК).

Цытазін
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменне 4-амінапірымідзін-2(1H)-он
Традыцыйныя назвы 2-оксі-4-амінапірымідзін
Хім. формула C4H5N3O
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 111,102 г/моль
Шчыльнасць 1.6 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 320—325 °C (разбураецца) °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 71-30-7
PubChem 597
Рэг. нумар EINECS 200-749-5
SMILES
ChemSpider 577

Крышталічнае рэчыва белага колеру, tпл ~ 320 °C, добра раствараецца ў шчолачах, дрэнна ў халоднай вадзе; слабая аснова.

Малекула цытазіна мае плоскую канфігурацыю. У ДНК утварае за кошт 3 вадародных сувязей камплементарную пару з гуанінам.

Вядомы мінорныя асновы цытазіна — 5-метылцытазін (выяўлены ў саставе ДНК вышэйшых раслін і некаторых бактэрый) і 5-оксіметылцытазін (у некаторых штамах фагаў кішэчнай палачкі). Зыходныя рэчывы для біясінтэзу цытазіна — аспарагінавая кіслата і карбамаілфасфат, які сінтэзуецца з двухвокісу вугляроду і аміяку з удзелам АТФ.

Літаратура

правіць