Цэлена (16 Цяля, 16 Tau, лац.: Celaeno) — зорка, якая належыць да скопішча Плеяд, знаходзіцца ў сузор’і Цяля.

Зорка
Зорнае скопішча Плеяды
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Прамое ўзыходжанне 03гадз 44мін 48,2с
Схіленне +24° 17′ 22″
Адлегласць 332,7 св. гадоў (102 пк)
Бачная зорная велічыня (V) +5,45
Сузор’е Цялец
Астраметрыя
Прамянёвая скорасць (Rv) +2,9[1] км/c
Уласны рух (μ) RA: 20,73[2] mas у год
Dec: –44,00[2] mas у год
Паралакс (π) 7,53[3]±1,23 mas
Абсалютная зорная велічыня (V) +0,41
Фізічныя характарыстыкі
Маса ~9 - 10 M
Радыус 4,4[4] R
Тэмпература 12,800[5] K

КаардынатыSky map 03гадз 44мін 48,2с_+24° 17′ 22″

Фізічныя характарыстыкі

правіць

Зорка знаходзіцца ад Зямлі на адлегласці прыблізна ў 332 светлавых года. Бела-блакітны субгігант спектральнага класа B з бачнай зорнай велічынёй 5,45 m. Яркасць зоркі ў 240 разоў больш чым у Сонца, а радыус — у 3 разы. Маса складае прыкладна 1,7 сонечнай.

Цэлена — адна з самых слабых зорак Плеяд, якія маюць уласную назву. Яна на восьмым месцы па бляску ў гэтым скопішчы, убачыць яе можна толькі пры добрым зроку і чыстым небе. Цэлена — падвойная зорка, другі кампанент размешчаны на адлегласці ў 0,0062 вуглавых секунд ад галоўнага кампанента. Ён у шэсць разоў слабейшы за галоўную зорку, і мае белы колер; яго спектральны клас — A3.

Зноскі

  1. Wilson, Ralph Elmer (1953). General catalogue of stellar radial velocities. Carnegie Institution of Washington. Праверана 2007-05-14.
  2. а б Perryman, M. A. C.; et al. (1997), "The Hipparcos Catalogue", Astronomy & Astrophysics, 323: L49–L52, Bibcode:1997A&A...323L..49P
  3. Makarov, Valeri V. (December 2002). "Computing the Parallax of the Pleiades from the Hipparcos Intermediate Astrometry Data: An Alternative Approach". The Astronomical Journal. 124 (6): 3299–3304. Bibcode:2002AJ....124.3299M. doi:10.1086/344683.
  4. Pasinetti-Fracassini, L. E.; Pastori, L.; Covino, S.; Pozzi, A.. Catalogue of Stellar Diameters (CADARS) (Pasinetti-Fracassini+ 2001)(недаступная спасылка). VizieR On-line Data Catalog: II/224 (1 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2012. Праверана 10 кастрычніка 2009.
  5. Wolff, Sidney C. (December 1990). "Luminosities, masses, and ages of B-type stars". Astronomical Journal. 100: 1994. Bibcode:1990AJ....100.1994W. doi:10.1086/115654. {{cite journal}}: Невядомы параметр |unused_data= ігнараваны (даведка)

Спасылкі

правіць