Плеяды (зорнае скопішча)
Плеяды (астранамічнае абазначэнне — M45; часам таксама выкарыстоўваецца ўласнае імя Сем сясцёр, састарэлая назва — Стажары, у Бібліі і Торы — Кіма, беларуская народная назва — Сітца[1]) — рассеянае скопішча ў сузор’і Цяльца. Каля 300—500 зорак блакітнага колеру знаходзяцца ўнутры сферы дыяметрам каля 30 светлавых год; простым вокам відаць 6 зорак, самая яркая — Альцыёна. Іншыя зоркі: Цэлена. Зоркі знаходзяцца ў блакітнаватай газава-пылавой адбівальнай туманнасці, у якой яны ўтварыліся (узрост каля 50 млн гадоў). На небе плеяды маюць вуглавы памер каля 1,8°. Сярэдняя адлегласць ад Сонца 407 светлавых гадоў.
Зорнае скопішча | |
---|---|
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | Рассеянае скопішча |
Прамое ўзыходжанне | 03гадз 47мін |
Схіленне | +24° 07′ |
Адлегласць | 440 св. гадоў (135 пк) |
Бачная зорная велічыня (V) | +1,6 |
Бачныя памеры (V) | 110′ |
Сузор’е | Цялец |
Фізічныя характарыстыкі | |
Спектральны клас | I,3,m |
Маса | 800 мас Сонца |
Радыус | 6 св. гадоў |
Узрост | 100 мільёнаў гадоў |
У міфалогіі
правіцьПлеяды ў старажытнагрэчаскай міфалогіі дочкі тытана Атланта і акіяніды Плеёны.
На Беларусі гэта зорнае скопішча называлі Сіта і тлумачылі, што праз яго Бог прасеяў першыя зярняткі жыта, калі толькі сусвет зачынаўся. Ёсць цэлы шэраг назваў Плеяд, як Валасажар, Вісажар, Валосыня. Дакладная этымалогія незразумелая, але, магчыма, назвы звязаны з культам Вялеса. Ёсць народная этымалогія, якая гаворыць, што Валасажар — гэта яркія валасы. Яшчэ адна з магчымых інтэрпрэтацый: так раней маглі называць пэўны від прычоскі ў замужніх жанчын. Па ўзыходзе ці захадзе Плеяд адзначалі пачатак свята Юр’я.
Ёсць павер’е, што зорачкі ў Плеядах — гэта кураняткі, а самая яркая — іх маці-курыца. Па харвацкай легендзе гэтая курыца выратавала царкву, якую хацелі зруйнаваць непрыяцелі; з-за яе крыку прачнуліся сяляне і абаранілі царкву[2].
Зноскі
- ↑ Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. Мн., 1979.
- ↑ zviazda.by
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плеяды (зорнае скопішча)