Плошча Будаўнікоў (Наваполацк)
(Пасля перасылкі з Цэнтральная плошча (Наваполацк))
Плошча Будаўнікоў (трансліт.: plošča Budaŭnikoŭ, руск.: площадь Строителей) — галоўная і фармальна адзіная плошча Наваполацка.
Плошча Будаўнікоў Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Паштовы індэкс | 211446 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьПлошча пабудавана ў 1966 годзе па праекце архітэктараў А. Бельскага і А. Данілавай[1]. У плане ўяўляе сабой чатырохвугольнік з даўжынёй бакоў прыблізна 120 і 170 метраў. З паўночна-ўсходняга боку плошча абмежаваная вуліцай Маладзёжнай, якая аддзяляе яе ад сквера і стадыёна «Атлант», з паўночна-заходняга боку — вуліцай Кірава, з поўдня — будынкамі гарвыканкама і палаца культуры нафтавікоў. Асноўная прастора плошчы пешаходная, з шасцю фантанамі і газонамі па баках. У цэнтры плошчы ўсталяваны знак «Нулявы кіламетр».
Сацыяльныя абъекты
правіць- Наваполацкі гарадскі савет дэпутатаў
- Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт
- гасцініца «Беларусь»
- галоўпаштамт
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)