Цэнт (лац.: centum — сто) — беспамерная лагарыфмічная адзінка адносін дзвюх частот або значэнняў меж музычнага інтэрвалу. Дзве частаты і з розніцай у адзін цэнт адносяцца як

Такім чынам, змена частаты на 1 цэнт адпавядае яе змене прыкладна на 0,058 адсоткаў. 100 цэнтаў складаюць адзін паўтон раўнамерна тэмпераванага ладу, 50 цэнтаў роўныя палове паўтону раўнамерна тэмпераванага ладу, 1200 цэнтаў роўныя актаве. Адносіны частот, выяўленыя ў цэнтах, вылічваюцца па формуле:

Паняцце цэнта было ўведзена А. Дж. Элісам.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Цент // Большая российская энциклопедия. Том 34. — М., 2017. — С. 284.

Спасылкі правіць