Ластаногія (Pinnipedia) — парватрад млекакормячых атрада драпежных, які аб’ядноўвае цюленяў і маржоў[1]. Раней разглядаўся ў якасці самастойнага атрада. Водныя млекакормячыя з верацёнападобным целам, з ператворанымі ў плаўнікі (ласты) пяціпальцавымі пярэднімі і заднімі канечнасцямі, пальцы якіх, забяспечаныя кіпцюрамі, злучаныя тоўстай скурай, накіраванымі гарызантальна заднім канечнасцям, поўнай зубной сістэмай (з разцамі, ікламі і карэннымі зубамі), адной або двума парамі смочак на чэраве, двурогай маткай і кольцападобным паследам. Поўсць у той ці іншай меры рэдукаваныя. Добра развіты тлушчавы пласт скуры, які надзейна абараняе арганізм ад страты цяпла. Вушныя і насавыя адтуліны пры ныранні зачыняюцца. Сілкуюцца рыбай, ракападобнымі, малюскамі.