Сіву́ч[1] (Eumetopias jubatus) — від млекакормячых жывёл, адзіны сучасны прадстаўнік роду Сівучы (Eumetopias) сямейства вушастых цюленяў.

Сівуч
Steller sea lions (Eumetopias jubatus) on rocks.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eumetopias jubatus Schreber, 1776

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180625
NCBI  34886

АпісаннеПравіць

Даўжыня цела сівучаў да 3,5 м. Важаць да 800[1] (1000) кг. Морда, шыя і плечавы пояс масіўныя, ласты доўгія і шырокія. Дарослыя самцы маюць грыву. Афарбоўка рыжая летам і бурая зімой.

ПашырэннеПравіць

Пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна ад поўначы Японіі да Каліфорніі, уключаючы Ахоцкае і Берынгава моры. Ахоўваецца ў Расіі, ЗША і Японіі. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Асаблівасці біялогііПравіць

Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў ў вясной і летам. Самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Нараджаюць адно дзіцяня. Кормяцца рыбай, малюскамі і іншымі марскімі жывёламі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць