Цёця (багіня)
Цёця, або Цюця, Грамаўніца — персанаж беларускай міфалогіі. Вядома была не ва ўсіх беларускіх губернях.
Паводле рэканструкцый Паўла Шпілеўскага і Адама Кіркора, Цёця лічылася жонкай Перуна ў язычніцкай міфалогіі ўсходніх славян. У каляндарным цыкле яе ўладаранне пачыналася з пачатку жніва і доўжылася да заканчэння збору ўраджаю ў палях, садах і агародах. Шпілеўскі прапаноўваў лічыць яе багіняй урадлівасці і дабрабыту.
Уяўлялі Цёцю мажной, поўнай пажылой жанчынай з жытнім вянком на галаве. У руках яна трымала каравай, садавіну, гародніну, якія дарыла кожнаму сустрэчнаму. З’яўляецца сімвалам дабраты і шчодрасці.
Падчас галоднай зімы сяляне гаварылі: «Голад — не Цёця, падапрэ — лыка з’еш». Ёсць меркаванне[1], што адсюль пайшла прымаўка Голад не цётка.
Праблема верыфікацыіПравіць
Гэтая багіня згадваецца толькі ў запісах даследчыка П. Шпілеўскага, вядомага аматарскім падыходам да славянскай міфалогіі. Ніякія крыніцы, ніякія фальклорныя тэксты не дазваляюць сцвярджаць, што багіня Цёця сапраўды існавала ў славян.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Белорусская СССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. / Редкол. И. П. Шамякин (гл. редактор) и др. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз.
ЛітаратураПравіць
- Белорусская СССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. / Редкол. И. П. Шамякин (гл. редактор) и др. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз.