Цібар Толаш

венгерскі паэт і журналіст

Цібар Толаш (венг.: Tibor Kecskési Tollas; 21 снежня 1920, Надзьбарка, Венгрыя — 19 ліпеня 1997, Мюнхен, Германія) — венгерскі паэт і журналіст, галоўны рэдактар газеты Nemzetőr.

Цібар Толаш
венг.: Kecskési Tollas Tibor
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 снежня 1920(1920-12-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1997(1997-07-19)[2] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Maria Kecskési[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, галоўны рэдактар

Біяграфія

правіць

Продкі Цібара былі ваеннымі часоў Лаяшу Кошуту, таму ён пачаў навучанне ў ваеннай школе ў Шапроні, пазней паступіў у Людовіцкую ваенную акадэмію ў Будапешце. Да 1941 годзе служыў лейтэнантам у венгерскай арміі. Падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе служыў афіцэрам. У 1945 годзе паранены ў абедзве рукі. У 1947 годзе арыштаваны і асуджаны народным судом па невядомым цяпер абвінавачванні, зняволены ў турму на 9 гадоў. Пакаранне адбываў ў Будапешце, Вацы і Татабаньі, вызвалены ў 1956 годзе. Падчас венгерскага паўстання 1956 года служыў афіцэрам сувязі. Пасля падаўлення паўстання пакінуў Венгрыю. З 1 снежня 1956 года разам з сябрамі па турме заснаваў эмігранцкую газету «Nemzetőr» (Aхоўнік нацыі), якая выдавалася ў Мюнхене. Быў галоўным рэдактарам гэтай газеты на працягу 40 гадоў.

Толаш быў адным з нешматлікіх эмігрантаў, якія засталіся жывымі пасля паўстання 1956 года і мелі магчымасць вярнуцца на радзіму, калі савецкія войскі пакінулі Венгрыю ў 1990—1991 гадах.

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.