Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Цімафей Калачоў
Timofei Kalachev 2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Цімафей Сяргеевіч Калачоў
Нарадзіўся 1 мая 1981(1981-05-01)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 173 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Растоў
Нумар 2
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 — 2002 Сцяг Беларусі Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 73 (11)
1998 — 1999   Сцяг Беларусі Вейна 40 (5)
2000   Сцяг Беларусі Дняпро-2 (Магілёў) 4 (0)
2003 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 30 (5)
2004 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 2 (0)
2004   Сцяг Украіны Ільічовец (Марыупаль) 3 (0)
2004   Сцяг Украіны Шахцёр-2 (Данецк) 5 (1)
2005 Сцяг Расіі Хімкі 28 (3)
2006 — 2007 Сцяг Расіі Растоў 55 (4)
2008 — 2009 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 32 (6)
2010 — 2019 Сцяг Расіі Растоў 167 (16)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 24 (3)
2004 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь 76 (10)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі Майстар спорту Расіі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27.05.2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11.10.2016.

Цімафей Калачоў (нар. 1 мая 1981, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Растоў» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Змест

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачынаў прафесійную кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпро-Трансмаша». У 2003 перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У складзе гарнякоў правёў выдатны сезон, быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі, пасля чаго пераехаў у чэмпіянат Украіны. Але, замацавацца ў данецкім «Шахцёры» не атрымалася, Цімафей выступаў пераважна за другую каманду данчан.

У сезоне 2005 выступаў у Першай лізе Расіі за «Хімкі», а на наступны сезон перабраўся ў клуб Прэм'ер-лігі «Растоў». Па выніках сезону 2007 «Растоў» страціў месца ў элітным дывізіёне, і Цімафей перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў».

У 2010 вярнуўся ў «Растоў» і стаў там адным з ключавых ігракоў. Выдатна правёў сезон 2013/14, у якім забіў 6 галоў і дапамог камандзе заняць высокае сёмае месца у чэмпіянаце, а таксама выйграў Кубак Расіі. У сезоне 2015/16 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі, а ў наступным сезоне паспяхова гуляў за «Растоў» у Лізе чэмпіёнаў.

МіжнароднаяПравіць

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004.

З 2004 года трывала выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. У снежні 2016 года, пасля няўдалага пачатку адбору на чэмпіянат свету 2018, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай[2].

ПрызнаннеПравіць

У снежні 2013 быў прызнаны футбалістам года Беларусі. Названы найлепшым футбалістам Беларусі 2016 года.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць