Цімаці Снайдэр
Ці́маці (Ты́маці) Сна́йдэр (англ.: Timothy Snyder; нар. 18 жніўня 1969) — амерыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук.
Цімаці Снайдэр | |
---|---|
англ.: Timothy Snyder | |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1969[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marci Shore[d] |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, палітолаг, навуковы работнік |
Навуковая сфера | гісторыя, гісторыя Усходняй Еўропы[d], Даследаванні Халакоста[d] і Цэнтральная Еўропа |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1995) |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Hannah Arendt Prize[d] (жнівень 2013) Ralph Waldo Emerson Award[d] (2011) грант Гугенхайма (красавік 2017) The VIZE 97 Prize[d] (2015) Carnegie Fellow[d] (2015) |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Браўнскім (1987—1991) і Оксфардскім універсітэце (1991—1995). Доктарскую ступень атрымаў у 1997 годзе ў Оксфардзе. Працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS, Францыя ў 1994—1995 гадах), а таксама ў Венскім інстытуце навук пра чалавека (Institut für die Wissenschaften vom Menschen). Прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).
Дзейнасць
правіцьАўтар публікацый і манаграфій пра гісторыю Усходняй Еўропы.
У Беларусі вядомы працай «Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.)»[4], дзе, паводле Уладзіміра Арлова і Захара Шыбекі, Цімаці Снайдэр паказаў вытокі гістарыяграфічных міфаў, у тым ліку што літоўскі нацыянальны праект пабудаваны на скажэнні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі было разбурэнне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[5]
Бібліяграфія
правіць- Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569―1999 : пераклад з англійскай / Тымаці Снайдэр. Мінск : Медысонт, 2010. 978-985-6887-74-4
- Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [навуковыя рэдактары: Г. Сагановіч, У. Калаткоў] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Медысонт, 2013. 978-985-6982-62-3
- Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569—1999 : [пераклад з англійскай мовы] / Тымаці Снайдэр ; [навуковы рэдактар Г. Сагановіч]. Варшава : [б. в.], 2014. 978-985-6887-74-4
- Крывавыя землі : Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [адказны рэдактар Г. Сагановіч] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Зміцер Колас, 2015. 978-985-6992-70-7
Зноскі
- ↑ а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ Timothy Snyder // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ https://www.carnegie.org/awards/honoree/timothy-david-snyder/ Праверана 10 мая 2024.
- ↑ Назва ў версіі перакладчыкаў на беларускую мову В. Калацкай, М.Раманоўскага пад рэд. Г.Сагановіча. У арыгінале: Timothy Snyder. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus (1569—1999). Yale University Press, 2003.
- ↑ Арлоў, Шыбека, 2004
Літаратура
правіць- Арлоў У., Шыбека З. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну // Дзеяслоў № 11, 2004.
Спасылкі
правіць- Снайдэр Т. Рэканструяванне нацыяў: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.): Фрагменты (частка 1 Архівавана 5 лістапада 2007., частка 2 Архівавана 5 лістапада 2007.) / Пераклад В. Калацкай; Рэд. і прадм.: У. Арлоў, З. Шыбека // Дзеяслоў № 11-12, 2004.