Ціраспальская і Дубасарская епархія

Ціраспальская і Дубасарская епархія — епархія праваслаўнай царквы Малдовы. Уключае ўсю тэрыторыю Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Складаецца з пяці благачыній: Каменскае, Рыбніцкае, Дубасарскае, Грыгарыёпальскае, Слабадзейскае.

Ціраспальская і Дубасарская
Кафедральны сабор Нараджэння Хрыстова ў Ціраспалі
Агульныя звесткі
Краіна  Малдова
Епархіяльны цэнтр Ціраспаль
Заснавана 6 кастрычніка 1998[1]
Плошча
  • 4 163 км²
Насельніцтва
  • 533 500 чал.
Кіраванне
Кафедральны храм Кафедральны сабор Нараджэння Хрыстова
Сайт diocese-tiras.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

2 верасня 1990 года было створана Бендэрскае вікарыяцтва (вікарны епіскап Вікенцій (Марар)), куды ўвайшла таксама левабярэжная частка Малдовы. 18 ліпеня 1995 года створана Дубасарскае вікарыяцтва Малдаўскай мітраполіі, якое ў 1998 годзе было ператворана ў Ціраспальска-Дубасарскую епархію.

Дзейнічае духоўнае вучылішча і два манастыры: мужчынскі Прарока і Хрысціцеля Гасподняга Яна Прадцечы (Рыбніцкі раён) і жаночы свв. першавярхоўных апп. Пятра і Паўла (Бендэр).

Архіерэй — архіепіскап Ціраспальскі і Дубасарскі Юсцініян (Аўчыннікаў).

  1. а б http://www.patriarchia.ru/db/text/38082.html