Ціраспаль (аэрадром)

Ціраспаль — ваенны аэрадром у сталіцы Прыднястроўя Ціраспалі. Размешчаны за 1 км на паўночны захад ад Ціраспаля.

Ціраспаль
ІАТА: нямаІКАА: LUTR
Інфармацыя
Краіна
Вышыня НУМ 231 м
Карта
' (Малдова)
'
'
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
16/34 2500х44 бетон

Гісторыя правіць

У перыяд са жніўня 1940 года па 22 чэрвеня 1941 года на аэрадроме грунтаваўся 45-й бамбавальны авіяцыйны полк на самалётах СБ і Пе-2[1], які ўваходзіў у склад 20-й змешанай авіяцыйнай дывізіі.

На аэрадром 23 чэрвеня 1941 года перабазавалася адна эскадрылля і-16 са складу 168-га знішчальнага авіяцыйнага палка[2], якая 24 чэрвеня прыняла ўдзел у Прыгранічных бітвах першых дзён Вялікай Айчыннай вайны.

У перыяд з 25 лістапада 1945 па 15 сакавіка 1947 года на аэрадроме грунтаваўся 91-й Дэмбіцкі ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені знішчальны авіяцыйны полк са складу 6-й гвардзейскай Донска-Сегедскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава знішчальнай авіяцыйнай дывізіі на самалётах Як-3 і Bell P-63 Kingcobra. У сакавіку 1947 года полк быў расфармаваны[2].

На аэрадроме размяшчалася кіраванне і штаб 6-й гвардзейскай Донска-Сегедскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава знішчальнай авіяцыйнай дывізіі у перыяд з 17 жніўня 1945 года па кастрычнік 1951 года.

У перыяд з 17 жніўня 1945 года па кастрычнік 1951 года грунтаваўся 73-й гвардзейскі Сталінградска-Венскі Чырванасцяжны ордэна Багдана Хмяльніцкага знішчальны авіяцыйны полк[2] на самалётах Як-3, Bell P-63 Kingcobra і МіГ-15. Перабазаваны ў складзе 6-й гвардзейскай Донска-Сегедскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава знішчальнай авіяцыйнай дывізіі ў 24-ю паветраную армію Групы савецкіх войскаў у Германіі.

На замену 6-й гвардзейскай Донска-Сегедскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава знішчальнай авіяцыйнай дывізіі з 24-й паветранай арміі Групы савецкіх войскаў у Германіі прыбыла 119-я знішчальная авіяцыйная дывізія, 684-ы гвардзейскі Аршанскі Чырванасцяжны знішчальны авіяцыйны полк, які размяшчаўся на аэрадроме са жніўня 1951 года па 1989 год аж да свайго расфармавання. Полк меў на ўзбраенні МіГ-15, Міг-19, МІГ-21 і МіГ-23М[2].

У перыяд з 1987 па 1990 год на аэрадроме перыядычна грунтаваўся 642-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк на самалётах Міг-27 М, Д і пазней на МіГ-29, перадыслакаваны з аэрадрома Вазьнясенск на перыяд рамонту ВПП свайго аэрадрома.

Да 1989 года выкарыстоўваўся як ваенны аэрадром ВПС СССР. У 1991 годзе пачаліся работы па перапрафіляванні Ціраспальскага аэрадрома ў пасажырскі аэрапорт, які быў бы найбуйнейшым у Прыднястроўі. Гэтыя працы былі прыпыненыя з прычыны адсутнасці фінансавання і палітычнай неўрэгуляванасці статусу Прыднястроўя, што не дазваляла размясціць у Ціраспальскім аэрапорце мытныя і памежныя службы Рэспублікі Малдова і, такім чынам, ажыццяўляць палёты за межы краіны.

Аж да 2012 года на аэрадроме праводзіліся аўтамабільныя гонкі[3]. Аэрадром выкарыстоўваўся для трэніровак перад парадам 2 верасня і 9 мая[4].

У кастрычніку 2012 года прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Яўген Шаўчук заявіў пра намер стварыць у Ціраспалі на тэрыторыі вайсковага аэрадрома грамадзянскі аэрапорт. Кіраўнік дэлегацыі Дзяржаўнай Думы Расіі Сяргей Гаўрылаў пацвердзіў, што аэрапорт у Тыраспалі будзе рэканструяваны за кошт сродкаў расійскага бюджэту. У тым жа годзе была адноўлена узлётна-пасадачная паласа перад прылётам расійскіх ваенных спецыялістаў.

23 кастрычніка 2012 года расійскі самалёт Ан-72 прызямліўся ў Ціраспалі, што стала першым рэйсам з 1998 года. А 25 кастрычніка 2012 года вылецеў у Кішынёў[5].

10 мая 2016 года прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі пацвердзіў намер пераўтварыць Ціраспальскі аэрадром у грамадзянскі аэрапорт, аднак адзначыў, што «ні Малдова, ні Украіна не гатовыя даць адпаведныя дазволы для таго, каб транзітам пралятаць праз іх тэрыторыю або разгортвацца праз іх тэрыторыю».

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

Даўжыня бетоннай узлётна-пасадачнай паласы 2500 метраў, шырыня-44 метры.

Крыніцы правіць

  1. "45-й бомбардировочный авиационный полк - 45-й авиационный полк истребителей дальнего действия".
  2. а б в г Анохин, Быков 2014.
  3. 12 мая 2012 года на ВПП г. Тирасполя состоится ежегодный Кубок памяти Димы Криворученко. Спортивный автоклуб "Racing Club" (17 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013. Праверана 19 студзеня 2022.
  4. В Тирасполе прошла тренировка парадных расчетов ко Дню Победы (руск.). Информагентство «Новости Приднестровья» (28 красавіка 2017).
  5. Российский военно-транспортный самолет прибыл из Тирасполя в Кишинев(недаступная спасылка). moldnews (25 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 22 снежня 2021.

Літаратура правіць

  • Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.