Чапля белая малая

Чапля белая малая (Egretta garzetta) — сярэдняга памеру балотная птушка сямейства чаплевых, шырока распаўсюджаная ў цёплым клімаце ўсходняга паўшар'я. Пачынаючы з другой паловы XX стагоддзя актыўна засяляе Паўночную і Цэнтральную Амерыку.

Малая белая чапля

Малая белая чапля
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Egretta garzetta (Linnaeus, 1766)

Сінонімы
  • Ardea garzetta
Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Цэлы год

     Толькі ўзімку
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174816
NCBI  188379
EOL  1048697
FW  371698
Egretta garzetta

Знешне падобная да вялікай белай чаплі, адрозніваецца ад яе меншымі памерамі, падоўжаным пер'ем на патыліцы і грудзях, і дэталямі афарбоўкі дзюбы і ног. Трымаецца паблізу розных вадаёмаў са стаячай або праточнай вадой; засяляе пойменныя лясы ў далінах рэк, плыткія азёры з зарослымі берагамі, балоты, заліўныя рысавыя палі. Не баіцца чалавека і часта сустракаецца каля жылля і на пашах. Гняздуе калоніямі, часта сумесна з бакланамі або іншымі чаплямі. Сілкуецца ў асноўным дробнай рыбай, а таксама казуркамі, жабамі, слімакамі і да т.п. У Еўропе пералётная птушка, зімуе на берагах Міжземнага мора, у Афрыцы і ў трапічнай Азіі.

Гл.таксама

правіць

Спасылкі

правіць