Чарадзей (тэлесерыял)

«Чарадзе́й» (англ.: Spellbinder), «Два све́ты» (польск.: Dwa światy) — фэнтэзійны падлеткавы навукова-фантастычны тэлесерыял супольнай аўстралійска-польскай вытворчасці, які выйшаў на экраны ў 1995 годзе.

Чарадзей
англ.: Spellbinder
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і фэнтэзійны тэлесерыял[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 26 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Працягласць серыі 25 хв.
Трансляцыя
На экранах 9 студзеня 1995 — 4 ліпеня 1995
Спасылкі
IMDb ID 0112174

СюжэтПравіць

Школьны клас знаходзіцца ў лагеры ў аўстралійскіх Блакітных гарах. Тут Пол Рэйналдс выпадкова трапляе ў паралельны сусвет[en], дзе існуе іерархічнае і меней тэхналагічнае грамадства. Пол заводзіць сяброўства з дзяўчынай на імя Рыяна.

Рыяніным сусветам кіруюць так званыя «Чарадзеі», якія маюць здольнасць кіраваць статычнай электрычнасцю. З дапамогай магнітнай левітацыі яны могуць уздымацца ў паветра на агромністых металічных машынах. Некаторыя з чарадзеяў карыстаюцца сваімі здольнасцямі ў благіх мэтах, адной з такіх валадароў з’яўляецца Ашка, якая хавае сваю сапраўдную прыроду.

Пол у спробе вярнуцца дадому выклікае гнеў Чарадзеяў на Рыяну, яе сям’ю і вёску. Пол і Рыяна вымушаныя хавацца, чакаючы, пакуль ягоныя сябры здолеюць вярнуць яго назад. У рэшце рэшт ён вяртаецца дадому, забіраючы з сабой і Рыяну, каб уратаваць яе ад пагоні. Пазней Пол пераносіць Рыяну назад у яе свет, але цяпер услед за ім у наш свет трапляе Ашка. Яна спрабуе атрымаць ад бацькі Пола больш магутныя даспехі, каб адолець іншых Чарадзеяў.

Пол раскрывае планы Ашкі, сябры і ягоны бацька дапамагаюць перадаць Ашку ў рукі Чарадзеяў. Рыяна становіцца новым вучнем чарадзея Корэана. Каб пазбегнуць наступных падобных выпадкаў, праход між сусветамі перакрываюць назаўжды.

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 20 чэрвеня 2020.

СпасылкіПравіць