Чарнігаўскія могілкі
Чарнігаўскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі на вул. Чарнігаўскай ў Мінску паміж мікрараёнам Мінск-Мір і бальніцай хуткай дапамогі[1]. Год заснавання нявызначаны. Плошча: 0,6347 га[2]. Адны з самых маленькіх могілак Мінска[3]. З 1933 г. адносяцца да абмежавана дзеючых[4]. Дазваляецца падпахаванне да сваякоў, на канец лістапада 2018 г. апошняе пахаванне датуецца 26.09.2018[5]. Даглядаюцца адміністрацыяй Козыраўскіх могілак[6].
Чарнігаўскія могілкі | |
---|---|
53°51′32″ пн. ш. 27°31′48″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цікавыя факты
правіць- На могілках ёсць брацкая магіла 15 вайскоўцаў РСЧА, якія загінулі ў ліпені 1944 г. Апазнаны імены толькі чатырох чалавек. Магіла даглядаецца дзяржавай, як гістарычная каштоўнасць і знаходзіцца пад шэфствам МУС[7]. Таксама ёсць некалькі пахаванняў часоў ВАВ і пасляваеннага крызісу[8].
- На могілках ёсць як мінімум адна эпітафія на польскай мове і адна на беларускай тарашкевіцай[9].
- На могілках на адным участку вельмі старое дрэва ўрасло ў агароджу[10].
- Пэўны час на Чарнігаўскіх могілках былі дазволены камерцыйныя пахаванні[11].
- На могілках ёсць помнікі дарэвалюцыйнай эпохі, напрыклад 1889 г. і 1904 г[12].
- Самыя распаўсюджаныя прозвішчы пахаваных: Асадоўскія і Капусцік[13].
Зноскі
- ↑ Черниговское кладбище // Библиотека Минчанина
- ↑ [1]
- ↑ [2] Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Прогулка по кладбищу: экскурсии для некромантов Архівавана 5 сакавіка 2016. // Інтэрфакс
- ↑ Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Згодна інфармацыйнаму стэнду каля Чарнігаўскіх могілак
- ↑ Черниговское кладбище // Библиотека Минчанина
- ↑ Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Черниговское кладбище // Библиотека Минчанина
- ↑ Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарнігаўскія могілкі
- Могілкі на фотаграфіях // Библиотека Минчанина
- Схема Чарнігаўскіх могілак // Сайт «Ритуальные услуги»
- Чарнігаўскія могілкі на Чарнігаўскай вуліцы // Блог Андрэя Берастоўскага
- Чарнігаўскія могілкі Архівавана 21 сакавіка 2020. // Минск старый и новый