Чарэйскі Троіцкі манастыр
Чарэйскі Троіцкі манастыр — колішні манастыр.
Манастыр | |
Чарэйскі Троіцкі манастыр | |
---|---|
54°38′35″ пн. ш. 29°18′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Заснавальнік | Місаіл (Пструх) |
Дата скасавання | 1834 |
Заснаваны ў 1454 годзе братамі смаленскім епіскапам Місаілам і Міхаілам Пструхам. Размяшчаўся на поўнач ад мястэчка Чарэя над возерам Галаўля (цяпер Чарэйскае). У канцы XVI ст. канцлер вялікі літоўскі Л. Сапега аднавіў манастыр на новым месцы, даў яму вёскі Вобчына-Манастыр, Будзілава, Плескачы, Рыдомля і Клубінічы. У 1599 годзе ён пабудаваў мураваную Троіцкую царкву (ад яе белых сцен манастыр пазней атрымаў назву Белацаркоўскі), у склепах якой пахаваны бацька Сапегі. У царкве была копія вядомага наўгародскага абраза «Маці Божая Знаменне», перададзеная (ці вернутая) у 1640 годзе з Ружан сынам канцлера Казімірам Сапегаю. У 1834 годзе манастыр скасаваны, царква стала прыходскай.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Магілёўскім царкоўна-археалагічным музеі захоўваўся сярэбраны стацыянальны крыж 1596 года, падараваны ў Чарэю Л. Сапегам.
Царква захавалася ў напаўразбураным стане.
Літаратура
правіць- Аляксандр Ярашэвіч. Чарэйскі Троіцкі манастыр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Раманаў Р. Чарэйскія святыні // Мастацтва. 2000. № 6.