Чарэйскае возера
Чарэ́йскае, Чарэя — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка, за 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, каля вёскі Чарэя.
Чарэйскае | |
---|---|
![]() Выгляд ад вёскі Гара | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 168,4[1] м |
Даўжыня | 6,71 км |
Шырыня | 1,12 км |
Плошча | 3,38 км² |
Аб’ём | 0,01896 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 17,3 км |
Найбольшая глыбіня | 14 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,6 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,23 ‰ |
Празрыстасць | 2,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 17 км² |
Упадаюць | ручаі, каналы |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Водаапісанне
правіцьПлошча паверхні возера 3,38 км². Даўжыня 6,71 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17 м, сярэдняя складае 5,6 м. Аб’ём вады 18,96 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 17,3 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень і складаецца з некалькіх плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 2 да 18 метраў, сугліністыя. Берагавая лінія моцна звілістая (каэфіцыент зрэзанасці 2,65[2]). Берагі нізкія, пясчаныя. Месцамі берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, абрывістыя, абразійныя, у паўднёвай частцы сплавінныя. Літаральная зона спадзістая, шырынёй да 100 м, выслана глінай, пясчанымі і пясчана-глеістымі адкладамі. Глыбей дно возера глеістае. У сярэдзіне возера востраў плошчай 0,02 га.
Возера эўтрофнае, праточнае. Злучана пратокай з азёрамі Галаўня і Чамярыца. У Чарэйскае ўпадаюць больш за 10 ручаёў і каналаў, выцякае ручай у возера Родамля.
Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5 м і на адлегласці да 50 м ад берага. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 4 м.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, краснапёрка, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Крыніцы
правіць- ↑ Чарэйскае возера Архівавана 10 снежня 2012.
- ↑ ЭПБ 1986.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Рачэўскі А. М. Чарэйскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Чарэйскае возера Архівавана 10 снежня 2012.