Ро́дамлявозера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 33 км у напрамку на поўнач ад горада Крупкі, прыкладна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Хальнявічы.

Родамля
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 166,3[1] м
Даўжыня 1,38 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,42 км²
Аб’ём 0,0006 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,95 км
Найбольшая глыбіня 3,1 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Родамля (Беларусь)
Родамля
Родамля
Родамля (Мінская вобласць)
Родамля
Родамля
Map

Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 2,95 км.
Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню да 4 м. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 80 м. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно возера выслана сапрапелем. У возера ўпадаюць ручаі, у тым ліку ў паўночна-ўсходняй частцы каналізаваны ручай з возера Чарэйскага. У паўднёва-заходняй частцы з Радомлі выцякае ручай у раку Югна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, язь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць