Чамярыца (возера)
Чамяры́ца — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Антаполле.
Чамярыца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 169,5 м |
Даўжыня | 1,52 км |
Шырыня | 0,46 км |
Плошча | 0,54 км² |
Аб’ём | 0,00087 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,58 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,165 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,52 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады ш возеры каля 0,87 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 4—7 м. Вакол возера вузкая тарфяністая, месцамі забалочаная пойма. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно ў зоне мелкаводдзя тарфяністае, глыбей — высланае сапрапелем. Возера эўтрофнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы дна. У паўднёва-заходняй частцы выцякае ручай у возера Чарэйскае.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 214.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 312.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 246. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-59. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)