Чахаўцы
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Чахаўцы́[1] (трансліт.: Čachaŭcy, руск.: Чеховцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета.
Вёска
Чахаўцы
|
Гісторыя
правіцьДа 27 сакавіка 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Дубровенскага сельсавета[2], да 21 лютага 2023 года — у склад Крупаўскага сельсавета[3].
Геалогія
правіцьЗа 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца Чэхаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Пластападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы: пяскі, торф, супескі.
Гаспадарка
правіцьВядзецца распрацоўка пяску і жвіру (прыдатныя на выраб бетону, для дарожнага будаўніцтва, муровачных і тынкавальных раствораў).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чэ́хаўцы
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх