Чжыжэнь (кіт. спр. 智人洞, піньінь zhìréndòng) — карставая пячора ў гарах Мулан ў акрузе Чунцзо, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён КНР[1]. У гэтай пячоры, якая адносіцца да ранняга верхняга плейстацэну, былі выяўленыя выкапнёвыя парэшткі, якія належаць, верагодна, анатамічна сучасным людзям з некаторымі рысамі архаічных людзей[1][2].

Чжыжэнь
智人洞
Каардынаты: 22°17′13,60″ пн. ш. 107°30′45,10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Кітай, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён
Чжыжэнь (Кітай)
Чжыжэнь
Чжыжэнь

Выкапнёвыя знаходкі правіць

Выкапнёвыя знаходкі былі выяўлены кітайскімі палеантолагамі ў 2007 годзе[1]. Парэшткі былі пакрытыя суцэльным нацёкам  (англ.) і знаходзіліся ў пласце, які першапачаткова быў датаваны часам паміж 113 і 100 тысяч гадоў таму[1]. Пазней больш дакладная датыроўка дала ацэнку каля ад 116 да 106 тысяч гадоў таму[3].

Сярод знаходак былі выяўленыя парэшткі буйных млекакормячых, у тым ліку, арангутанаў, сланоў, тапіры, насарогаў, казліных, аленяў, мядзведзяў, барсукоў і леапардаў[1]. Каля 25 працэнтаў буйных млекакормячых, чые парэшткі знойдзены ў пячоры, да гэтага часу вымерлі[4].

Былі ідэнтыфікаваны тры адзінкі чалавечых парэшткаў: два верхнія маляры (Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2) і пярэдняя частка ніжняй сківіцы (Чжыжэнь-3)[1]. Усе тры фрагменты, верагодна, належалі як мінімум двум розным індывідам; прыналежнасць фрагментаў Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-3 аднаму індывіду малаверагодная[1].

У параўнанні з выкапнямі эпохі верхняга плейстацэну з заходняй Еўразіі, знаходкі Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2 вылучаюцца меншымі памерамі і падобныя на больш позніх гамінідаў, аднак сярод выкапняў усходне-азіяцкага верхняга плейстацэну недастаткова матэрыялу для паўнавартаснага параўнання[4].

Чжыжэнь-3 валодае камбінацыяй архаічных і прасунутых рысаў[1]. Найбольш істотнай асаблівасцю дадзенай знаходкі з'яўляецца наяўнасць падбародачнага выступу[1][2]. З улікам датыроўкі амерыканскі палеантолаг, спецыяліст па эвалюцыі чалавека, Эрык Трынкаусbeen, разглядае дадзеныя знаходкі як парэшткі «найстаражытнейшых сучасных людзей за межамі Афрыкі»[2]. Аднак іншыя даследчыкі скептычна ставяцца да гэтага меркавання, паколькі яно істотна разыходзіцца c агульнапрынятай раней датыроўкай выхаду чалавека з Афрыкі, згодна з якой Homo sapiens з'явіліся ў Паўднёвай Азіі не раней 60 тыс. гадоў таму[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Wu Liu; Chang-Zhu Jin; Ying-Qi Zhang; Yan-Jun Cai; Song Xing; Xiu-Jie Wu; Hai Cheng; R. Lawrence Edwardse; Wen-Shi Pan (Oct 25, 2010). "Human remains from Zhirendong, South China, and modern human emergence in East Asia". PNAS. 107 (45): 19201–19206. doi:10.1073/pnas.1014386107. PMC 2984215. PMID 20974952. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |PMC= і |pmc= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |PMID= і |pmid= specified (даведка)
  2. а б в Oldest Modern Human Outside of Africa Found. National Geographic (25 кастрычніка 2010). Праверана 24 May 2016.
  3. Cai, Yanjun (March 2016). "The age of human remains and associated fauna from Zhiren Cave in Guangxi, southern China". Quaternary International. doi:10.1016/j.quaint.2015.12.088. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка)
  4. а б в Dennell, Robin (November 2010). "Palaeoanthropology: Early Homo sapiens in China". Nature. 468: 512–513. doi:10.1038/468512a. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |DOI= і |doi= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |authorlink= і |author-link= specified (даведка)