Чорнае (возера, Верхнядзвінскі раён)

возера ў Латвіі і ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Росіца

Чо́рнаевозера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Росіца, за 1,5 км ад вёскі Крывасельцы на мяжы з Латвіяй.

Чорнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 159,3 м
Даўжыня 0,75 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км
Найбольшая глыбіня 1 м і 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 12,5 км²
Упадаюць рака Росіца, канал
Выцякаюць рака Росіца
Размяшчэнне
Краіны Беларусь, Латвія
Рэгіён Віцебская вобласць
Чорнае (Латвія)
Чорнае
Чорнае
Чорнае (Віцебская вобласць)
Чорнае
Чорнае
Map

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Плошча вадазбору 12,5 км².

Праз возера працякае рака Росіца. Каналам Чорнае злучана з возерам Белае.

Літаратура правіць