Чорны цюльпан (фільм)
«Чорны цюльпан» (фр.: La tulipe noire) — французскі прыгодніцкі кінафільм. Прэм’ера адбылася 28 лютага 1964 года. Насуперак назве і адпаведнаму надпісу ў цітрах фільм не мае нічога агульнага з аднайменным раманам Аляксандра Дзюма-бацькі (толькі некалькі імёнаў былі ўзятыя з рамана, сюжэт фільма з кнігай амаль ніяк не звязаны).
Чорны цюльпан | |
---|---|
фр.: La Tulipe noire | |
Жанр | фільм плашча і шпагі[d], прыгодніцкі фільм[1], экранізацыя рамана[d], гістарычны фільм[2] і кінакамедыя[2] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 115 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1964 |
IMDb | ID 0058692 |
Натурныя здымкі праходзілі ў Іспаніі, у тым ліку ў горадзе Касерэс. Інтэр’ерныя здымкі прайшлі на студыі «Victorine» у Ніцы.
У ролях
правіць- Ален Дэлон — Гіём дэ Сен-Про / Жульен дэ Сен-Про
- Вірна Лізі — Караліна (Кара) Плантэн
- Доўн Адамс — маркіза Катрын дэ Вігонь
- Акім Таміраў — маркіз дэ Вігонь
- Адольфа Марсільяк — барон Ля Муш
- Франсіс Бланш — Плантэн
- Рабер Мануэль — князь дэ Гразіяк