Чуванцы
Чуванцы (рус. чуванцы, ад назвы р. Чавун; чук. этэль, этал, літаральна «юкагір») — карэнныя насельнікі Чукоткі. Агульная колькасць у Расіі 1 002 чалавек (2010).
Чуванцы (Чуванцы, этэль, этал) | |
Рассяленне чуванцаў у XVII ст.
| |
Агульная колькасць | 1002 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Расія |
Мова | чукоцкая, руская |
Рэлігія | праваслаўе, шаманізм |
Блізкія этнічныя групы | чукчы, рускія |
Гісторыя
правіцьУ мінулым чуванцы з'яўляліся родам юкагіраў або групай, блізкай па мове да юкагіраў. Качавалі ўздоўж ракі Чавун, займаліся аленегадоўляй, рыбалоўствам і паляваннем, пасрэдніцкім гандлем паміж чукчамі і насельнікамі паўночнага ўзбярэжжа Ахоцкага мора. Захавалася толькі 210 слоў роднай мовы чуванцаў, запісаных у XVIII ст.
У XVII ст. трапілі пад уплыў Расіі, былі абкладзены ясаком, прынялі праваслаўе. У канцы XVII ст. каля 10% чуванскіх жанчын жыло сярод рускіх у якасці жонак і наложніц[1]. Удзельнічалі ў руска-чукоцкіх войнах на баку Расіі, пацярпелі ад нападаў чукчаў. Да пачатку XIX ст. падзяліліся на 2 буйныя групы — аселых маркаўцаў (ад назвы сяла Маркава на р. Анадыр) і качавых. Маркаўцы пад уплывам рускіх сталі размаўляць на мясцовым дыялекце рускай мовы. Качавыя чуванцы перайшлі на чукоцкую мову. Перапіс 1926 - 1927 гг. зафіксафаў 707 чуванцаў (55% з іх былі аселымі). Да 1989 г. не вылучаліся ў асобны народ, у перапісах фіксаваліся як рускія або чукчы. З 1993 г. знаходзяцца ў спісе карэнных малалікіх народаў.
Асаблівасці культуры
правіцьКультура аселых чуванцаў зведала моцны ўплыў рускага насельніцтва і праваслаўнай царквы. З 1883 г. у Маркаве дзейнічала школьная адукацыя на рускай мове. Большасць маркаўцаў наведвала царкву, трымала дома абразы, запазычвала рускія звычаі і фальклор. Аселыя чуванцы займаліся рыбалоўствам, гандлем, вырошчвалі на продаж ездавых сабак. У XX ст. пачалі развіваць земляробства.
Качавыя чуванцы знаходзіліся пад уплывам чукчаў і каракаў, займаліся аленегадоўляй. Сярод іх было развіта шаманства. Падзел чуванцаў на аселых і качавых захоўваецца да нашых дзён.
Зноскі
- ↑ Народы России: Энциклопедия. - М.: Большая Российская энциклопедия, 1994 - С. 403
Спасылкі
правіць- Ассоциация коренных малочисленных народов Севера, Сибири и Дальнего Востока Российской Федерации Архівавана 28 сакавіка 2014.
- Народы Севера
- Народы России Архівавана 28 сакавіка 2022.