Чулымцы
Чулымцы — цюркскі народ, які пражывае ў Расіі. Колькасць 656 чал. (2002). Назва паходзіць ад ракі Чулым (прыток Обі), на якой яны пражываюць у яе сярэднім і ніжнім цячэнні. Былі хрышчоныя ў праваслаўі, захоўваюцца некаторыя традыцыі шаманізма. Асноўныя заняткі — земляробства і жывёлагадоўля.
Чулымцы склаліся ў XVII—XVIII стагоддзях, як вынік змешвання цюркскіх груп, якія перамясціліся на ўсход пасля падзення Сібірскага ханства, часткова целяутаў і енісейскіх кыргызаў з дробнымі групамі сялькупаў і кетаў. Пасля ў вялікай ступені асіміляваліся хакасамі і рускімі.
Вялікая частка чулымцаў жыве зараз у Цегульдэцкім раёне Томскай вобласці і ў Цюхцецкім раёне Краснаярскага краю (сёлы Пчальніковае і Чындат).
Чулымская мова належыць да уйгурскай групы цюркскай галіны алтайскай моўнай сям’і. У Цегульдэцкім раёне карэннае насельніцтва гаварыла на сярэднечулымскім дыялекце, у якім вылучалася дзве галіны — тутальская і мелетская. Чулымская мова бяспісьменная, у школах ніколі не выкладалася.