Чулым (прыток Обі)

Чулы́м[1] (руск.: Чулы́м[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Сібіры, у Рэспубліцы Хакасія, Краснаярскім краі і Томскай вобласці, правы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).

Чулым
руск. Чулым
Характарыстыка
Даўжыня 1799 км
Басейн 137 000 км²
Расход вады 785 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне зліццё рэк Белы Іюс і Чорны Іюс
 • Каардынаты 54°56′56,5″ пн. ш. 89°49′56,27″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 • Месцазнаходжанне за 2542 км ад вусця
 • Каардынаты 57°43′54″ пн. ш. 83°49′34″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіёны Хакасія, Краснаярскі край, Томская вобласць
Код у ДВР 13010400112115200013824
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 1799 км, плошча вадазборнага басейна 134 тыс. км². Сярэдні расход вады у ніжнім цячэнні складае 785[3] м³/c, сярэдні шматгадовы сцёк 24,775[3] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Белы Іюс і Чорны Іюс, вытокі якіх знаходзяцца на Кузнецкім Алатау. У вярхоўі (да горада Ачынск) рака мае горны характар. Ніжэй працякае па Чулыма-Енісейскай раўніне, дзе рэчышча звілістае, месцамі дзеліцца на рукавы. Упадае ў раку Об за 2542 км ад яе вусця[4]. У ніжнім цячэнні шырыня поймы ракі дасягае 10[3] км, рэчышча — да 1200[3] м. У жыўленні ракі пераважае снегавое. Замярзае Чулым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Рака суднаходная на адлегласці 897 км ад вусця[4].

Басейн Чулыма

Прытокі: Танга, Кузурба (Кашурыха), Кызынджуль, Тумна (Малая Тумна), Жура, Балахта (Балахта 1-я), Сыр, Кызылка (Кізілка), Бярозавая (Бярозаўка), Агата, Барсук, Таможанка, Амала (Баброўка), Балахтон (Балахтонка), Чымжуль, Барабанаўка, Ададым, Ельнік, Туцюл, Ітака, Біцятка, Мазулька, Салыр, Салырка, Улуй, Вялікі Улуй, Кумырка, Ішымка, Камчала, Тунуй, Хазін, Аіндат, Чулка, Жужуй, Чыкча-Юс, Арбатур, Ашурга, Муны, Туйла, Арбагач, Кія, Яя, Алтарык, Тазырбак, Захаркіна, Анга, Сайга, Лай, Юрмет, Хар, Пуданга і іншыя рэкі і ручаі[4].

Гарады на рацэ: Назарава, Ачынск, Асіна.

У сярэднім і ніжнім цячэнні пражывае невялікі цюркскі этнас чулымцы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б в г Завадский А. С., Рулёва С. Н. Чулым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  4. а б в Река ЧУЛЫМ (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура правіць

  • Чулым // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 289. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Чулым // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Чулым // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)

Спасылкі правіць