Кія

рака ў Азіяцкай частцы Расіі

Кі́я (руск.: Ки́я[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Сібіры, у Кемераўскай і Томскай абласцях, левы прыток ракі Чулым (басейн Обі).

Кія
руск. Кия
каля пасёлка Маскоўка
каля пасёлка Маскоўка
Характарыстыка
Даўжыня 548 км
Басейн 32 200 км²
Расход вады 150 м³/с (каля горада Марыінск)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне схілы гары Мядзвежая
 • Каардынаты 54°37′22″ пн. ш. 88°25′33″ у. д.HGЯO
Вусце Чулым
 • Месцазнаходжанне каля сяла Зыранскае
 • Каардынаты 56°51′11″ пн. ш. 86°39′54″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Чулым → Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіёны Кемераўская вобласць, Томская вобласць
Код у ДВР 13010400212115200018064
physical
Кія
Кія
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 548 км. Плошча вадазбору 32 200 км². Сярэдні расход вады каля горада Марыінск складае 150 м²/с, аб’ём сцёку 4,734 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Кемераўскай вобласці, на паўночных схілах гары Мядзвежая[2]. Працякае ў цэнтральнай частцы ўсходняга схіла Кузнецкага Алатау. Упадае ў Чулым за 376 км ад вусця, каля сяла Зыранскае (Томская вобласць). У верхнім цячэнні рака мае горны характар. Ніжэй сяла Чумай Кія выходзіць на раўніну. Тут рэчышча ўтварае лукавіны, зрэдку сустракаюцца астравы, у ніжнім цячэнні дзеліцца на рукавы і пратокі. Шырыня рэчышча ў верхнім цячэнні каля 63 м, перад вусцем — амаль 300 м[2]. Уздоўж берагоў на горным участку пячоры, гроты, скалы вышынёй 15–20 м (на тэрыторыі помніка прыроды «Белакаменны ўцёс» — да 100 м)[2]. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае Кія ў лістападзе, ледаход у красавіку. Суднаходная на 13 ад вусця да пасёлка Краснаярскі рэйд[3]. Сплаўная. Аб’ект турызму.

Прытокі: Татарка, Баброўка, Тунказ (Тункас), Безымянка, Граматуха, Кійскі Шалтыр, Таланаўка, Тулуюл (Вялікі Тулуюл), Кундат (Вялікі Кундат), Кашкадак, Усек, Чумай, Серта (Паўднёвая Серта), Юра, Бім, Баімчык, Ута, Антыбес, Цяжын, Кайдатка, Берыкуль, Ербагач, Пясчанка, Туйла, Саваксы, Асінаўка, Кубедат, Туендат, Чэць, Чыгісла і іншыя рэкі і ручаі[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 585. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  2. а б в Рулёва С. Н. Кия // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. а б Река КИЯ // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура

правіць
  • Кия // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 585. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  • Кия // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі

правіць