Чу́ня (руск.: Чу́ня[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, правы прыток ракі Падкаменная Тунгуска (басейн Енісея).

Чуня
руск. Чуня
Характарыстыка
Даўжыня 727 км
Басейн 70 500 км²
Расход вады 435 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Паўночная Чуня і Паўднёвая Чуня
 • Каардынаты 61°44′40″ пн. ш. 102°49′20″ у. д.HGЯO
Вусце Падкаменная Тунгуска
 • Месцазнаходжанне за 580 км ад вусця
 • Каардынаты 61°36′53,28″ пн. ш. 96°29′54,25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Падкаменная Тунгуска → Енісей → Енісейскі заліў → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Краснаярскі край
Раён Эвенкійскі раён
Код у ДВР 17010500212116100041621
physical
Чуня
Чуня
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 727[1] км (разам з ракой Паўднёвая Чуня — 1000 км)[2][3]. Плошча вадазбору 70 500 км². Утвараецца ў месцы зліцця рэк Паўднёвая Чуня і Паўночная Чуня. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю і Чуня-Тунгускаму плато. Упадае ў Падкаменную Тунгуску за 580 км ад яе вусця[2]. Сярэдні расход вады ў вусці складае 435[3] м³/с, аб’ём сцёку — 13,729[3] км³/год.

Рэчышча звілістае, лукавіны чаргуюцца з прамымі ўчасткамі. Замярзае Чуня ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.

Басейн падкаменнай Тунгускі

Прытокі: Паўночная Чуня, Васкамакіт, Берэяпчана, Багады, Ілінін, Арукта (Левая Арукта), Амут, Кенягін, Ірыкта, Шыкіктакан, Каструля, Ядулі, Унта, Эске, Верхні Акукан, Ніжні Акукан (Сярэдні Акукан), Ямбун, Хой, Вялікі Шакшакан, Малы Шакшакан, Старыкан, Кімчу, Ведэя, Сунгтапчу, Чамбэкан, Укіліткон, Паімбу, Агэн, Хаінна, Сунгтапчу, Амуткан, Арбакупчу, Датмі, Курдукан, Тычаны, Чуняткан і іншыя рэкі і ручаі[2].

Зноскі

  1. а б Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 646. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  2. а б в Река Чуня (Южн. Чуня) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  3. а б в Михайлова Н. М. Чуня // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура правіць

  • Чуня // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 646. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі правіць