Чыгірынскае вадасховішча
Чыгірынскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Магілёўскай вобласці. Размешчана на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў, на рацэ Друць.
Чыгірынскае вадасховішча | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 53°28′36″ пн. ш. 29°50′09″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Магілёўская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 142,2[1] м |
Плошча | 21,1 км² |
Аб'ём | 0,0626 км³ |
Сярэдняя глыбіня | 8,1 м |
Упадаюць | Друць, Вепрынка |
Выцякаюць | Друць |
Год напаўнення | 1960 |
![]() |
Створана ў 1960 годзе. Плошча паверхні вадасховішча 23,4[2] (21,1) км², найбольшая глыбіня 5[2] (8,1) м. Даўжыня складае 16[2] (17[3]) км, найболшая шырыня 1,8[2] (2,4[3]) км, даўжыня берагавой лініі 55[2][3] км. Поўны аб’ём вады дасягае 62,6 млн м³[2].
У вадасховішча ўпадаюць рэкі Балонаўка і Вепрынка[1]. Каля вадасховішча населеныя пункты Балонаўка, Праточнае, Чыгірынка, Падлужжа, Чачэвічы, Грудзічына, Кароўчына[1].
Выкарыстоўваецца ў энергетычных мэтах (Чыгірынская ГЭС) і для стварэння ўмоў актыўнага адпачынку.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 25,40. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Могилёвская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
ЛітаратураПравіць
- Чыгірынскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 295. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Чыгірынскае вадасховішча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 758.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 25, 40. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыгірынскае вадасховішча
- Могилёвская область. Общая характеристика водохранилищ. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Могилёвская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)