Чырвоная Зорка (рыбгас)

(Пасля перасылкі з Чырвоная Зорка, рыбгас)

Адкрытае акцыянернае таварыства «Рыбгас «Чырвоная Зорка» (руск.: ОАО «Рыбхоз «Красная Зорька») — рыбаводскае падпрыемства, якое знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў пойме ракі Гніліцы і каналаў Рудзянецкага і Буйкавіцкага. Гаспадарка з'яўляецца поўнасістэмнай і складаецца з Жыткавіцкай, Рудзянецкай, Буйкавіцкай і Выроставай сістэм сажалак. Гаспадарчы цэнтр рыбгаса знаходзіцца побач з Жыткавіцкай сістэмай сажалак у пасёлку Чырвоная Зорка.

ААТ «Рыбгас «Чырвоная Зорка»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1931
Размяшчэнне Сцяг Беларусі пас. Чырвоная Зорка, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Ключавыя фігуры дырэктар
Іван Шчур
Галіна Рыбаводства

Праектная магутнасць прадпрыемства складае 985 тон рыбы і 5 млн штук сяголеткаў. На балансе рыбгаса маюцца сажалкі: нагульныя (13 штук), выроставыя (8 штук), матачныя, нераставыя, зімавальныя, каранцінныя, рыбнікі земляныя. У арэндзе ў прадпрыемства знаходзіцца возера Чырвонае плошчай 4 375 га.

Асноўнай вытворчай спецыялізацыяй з'яўляецца вырошчванне сажалкавай рыбы — карпа, белага амура, таўсталобіка. У невялікіх колькасцях у гандлёвую сетку пастаўляецца шчупак, карась, лінь.

ГісторыяПравіць

Рыбгас «Чырвоная Зорка» бярэ свой пачатак у 1908 годзе, калі была створана Жыткавіцкая сістэма сажалак і сажалка №5 Буйкавіцкай сістэмы, якія да 1917 года належалі памешчыку Левандоўскаму. Пасля рэвалюцыі на панскіх угоддзях быў арганізаваны саўгас «Чыстая лужа» і сажалкі належалі яму. У 1931 годзе створаны рыбгас «Чырвоная Зорка».

Першыя планавыя паказчыкі раўняліся 70-80 тонам рыбы ў год, затым 120-170 тонам, у 1938 годзе вырасцілі 300 тон таварнай рыбы. У час вайны гаспадарка была разбурана, шлюзы ўзарваны, аднавілі рыбгас пасля перамогі. У 1971 годзе ён дасягнуў узроўню 800 тон таварнай рыбы. У 1997 годзе шляхам рэарганізацыі да рыбгаса далучылі ўчастак «Чырвонапалескі» з возерам Чырвоным.

СпасылкіПравіць