Чырвоная Зорка (рыбгас)
Адкрытае акцыянернае таварыства «Рыбгас «Чырвоная Зорка» (руск.: ОАО «Рыбхоз «Красная Зорька») — рыбаводскае падпрыемства, якое знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў пойме ракі Гніліцы і каналаў Рудзянецкага і Буйкавіцкага. Гаспадарка з'яўляецца поўнасістэмнай і складаецца з Жыткавіцкай, Рудзянецкай, Буйкавіцкай і Выроставай сістэм сажалак. Гаспадарчы цэнтр рыбгаса знаходзіцца побач з Жыткавіцкай сістэмай сажалак у пасёлку Чырвоная Зорка.
ААТ «Рыбгас «Чырвоная Зорка» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1931 |
Краіна | |
Размяшчэнне | пас. Чырвоная Зорка, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
дырэктар Іван Шчур |
Галіна | Рыбаводства |
Праектная магутнасць прадпрыемства складае 985 тон рыбы і 5 млн штук сяголеткаў. На балансе рыбгаса маюцца сажалкі: нагульныя (13 штук), выроставыя (8 штук), матачныя, нераставыя, зімавальныя, каранцінныя, рыбнікі земляныя. У арэндзе ў прадпрыемства знаходзіцца возера Чырвонае плошчай 4 375 га.
Асноўнай вытворчай спецыялізацыяй з'яўляецца вырошчванне сажалкавай рыбы — карпа, белага амура, таўсталобіка. У невялікіх колькасцях у гандлёвую сетку пастаўляецца шчупак, карась, лінь.
Гісторыя
правіцьРыбгас «Чырвоная Зорка» бярэ свой пачатак у 1908 годзе, калі была створана Жыткавіцкая сістэма сажалак і сажалка №5 Буйкавіцкай сістэмы, якія да 1917 года належалі памешчыку Левандоўскаму. Пасля рэвалюцыі на панскіх угоддзях быў арганізаваны саўгас «Чыстая лужа» і сажалкі належалі яму. У 1931 годзе створаны рыбгас «Чырвоная Зорка».
Першыя планавыя паказчыкі раўняліся 70-80 тонам рыбы ў год, затым 120-170 тонам, у 1938 годзе вырасцілі 300 тон таварнай рыбы. У час вайны гаспадарка была разбурана, шлюзы ўзарваны, аднавілі рыбгас пасля перамогі. У 1971 годзе ён дасягнуў узроўню 800 тон таварнай рыбы. У 1997 годзе шляхам рэарганізацыі да рыбгаса далучылі ўчастак «Чырвонапалескі» з возерам Чырвоным.