Чырвоны Араты (Бярэзінскі раён)

вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Чырво́ны Ара́ты[1] (трансліт.: Čyrvony Araty, руск.: Чирвоный Аратый) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.

Вёска
Чырвоны Араты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовыя індэксы
223328
Аўтамабільны код
5
СААТА
6204823052
Чырвоны Араты на карце Беларусі ±
Чырвоны Араты (Бярэзінскі раён) (Беларусь)
Чырвоны Араты (Бярэзінскі раён)
Чырвоны Араты (Бярэзінскі раён) (Мінская вобласць)
Чырвоны Араты (Бярэзінскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 33 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Мінска, каля ракі Бярэзіна (прыток Дняпра).

Бліжэйшая вёска — Міраслаўка, знаходзіцца на паўночны захад за 1,4 км ад цэнтра Чырвонага Аратага.

Транспарт правіць

За 24 км ад чыгуначнай станцыі Тачанка на лініі Асіповічы — Магілёў.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

У 1670 годзе згадваецца як фальварак Баратычы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. Паводле перапісу 1897 года маёнтак меў 2 двары, 26 жыхароў, піцейную ўстанову.

Да 1920-х гадоў — маёнтак Барацічы[3], уласнасць памешчыка М. Шэмета[ru].

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Уперад». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 1 вясковец. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Беразіно» (цэнтр — в. Брадзец).

Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета[4]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета[5].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2008 год — 14 гаспадарак, 22 жыхары

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 2 двары, 26 жыхароў
  • 1917 год — 6 гаспадарак, 35 жыхароў
  • 1926 год — 2 двары, 5 жыхароў
  • 1960 год — 91 жыхар
  • 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары

Зноскі

Спасылкі правіць